Дыбоўскі Уладзіслаў

размещено в: Знаменитые люди | 0

Дыбоўскі Уладзіслаў Уладзіслаў Дыбоўскі (18.04.1838 – 27.07.1910), заолаг, батанік, палеантолаг, мінеролаг, фалькларыст. Доктар мінералогіі (1878). Брат Б.Дыбоўскага. Вучыўся ў Дэрпцкім (цяпер Тартускім) універсітэце. Удзельнік паўстання 1863 – 1864 гг., за што быў асуджаны. З 1871 г. працаваў на кафедры мінералогіі Дэрпцкага ўнівэрсітэта, а ў 1878 г. пераехаў жыць у маёнтак Нянькава, што на Навагрудчыне.
Аўтар навуковых прац, прысвечаных флоры і фаўне Прыбалтыкі. Сібіры, Навагрудчыны, збіраў беларускі фальклор.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ