КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР на 2024 год 

1434 г. – першае ўпамінанне ў афіцыйных крыніцах вёскі Палачаны

1549 г. – упершыню ў дакументах згадваецца замак у Радашковічах

1549 г. – першая згадка Радашковіч як горада

1554 г. – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах в.Беніца

1569 г. – Радашковічы атрымала Магдэбургскае права

1704 г. – у в. Беніца пабудаваны касцёл Найсвяцейшай Тройцы (помнік архітэктуры эпохі барока)

1804 г. – у в. Дубравы узведзены касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі

1819 г. – у гэтым годзе вядомы выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф Леанард Ходзька становіцца сакратаром у Міхала Клеафаса Агінскага

1824 г. – нарадзіўся Юльян Бакшанскі, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання на Маладзечаншчыне ў 1863 годзе

1 чэрвеня 1834 г. – нарадзіўся Вераніцын Канстанцін Васільевіч, выкладчык Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, аўтар паэмы “Тарас на Парнасе”

22 лістапада 1864 г. адкрыццё Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, першай навучальнай установы такога тыпу на тэрыторыі Расійскай імперыі

1869 г. – пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Лебедзева

4 студзеня 1869 г. – нарадзіўся Ядвігін Ш. (А.І.Лявіцкі), адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, публіцыстыкі, драматургіі

16 жніўня 1869 г. – памерла Габрыеля Пузына, пісьменніца, уладальніца маёнтка ў в.Гарадзілава

16 жніўня 1874 г. – нарадзіўся беларускі грамадскі і культурны дзеяч, заснавальнік беларускай гімназіі ў Радашковічах Уласаў Аляксандр Мікітавіч

1889 г. – пабудавана Свята-Пакроўская царква ў в. Краснае

1889 г. – пабудавана кардонная фабрыка ў в. Раёўка

19 сакавіка 1889 г. – нарадзіўся Самцэвіч Васіль Андрэевіч, выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, навуковец у галіне беларускага мовазнаўства

6 красавіка 1894 г. – нарадзіўся Пуроўскі Канстанцін Васільевіч, выпускнік Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, музычны дзеяч Беларусі

Снежань 1904 г. – памёр Зянон Цівінскі, вядомы на Маладзечаншчыне доктар-акуліст

1904 г. – нарадзіўся Раман Семашкевіч, вядомы мастак, ураджэнец мястэчка Лебедзева

30 снежня 1904 г. – нарадзіўся Зэлік Аксельрод, вядомы яўрэйскі паэт, які пісаў на ідыш, ураджэнец г. Маладзечна

1909 г. – нарадзіўся Янка Давідовіч, вядомы педагог, грамадскі і культурны дзеяч, сябра Міксіма Танка

24 снежня 1914 г. – нарадзіўся Маркаў Фёдар Рыгоравіч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Маладзечаншчыне і Вілейшчыне, Герой Савецкага Саюза, Ганаровы грамадзянін г. Маладзечна

1914 г.выйшла кніга дырэктара Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі Апанаса Ярушэвіча “Молодечно и его учебные заведения. До пятидесятилетия Молодечненской учебной семинарии 1864-1914, Вильно,1914 ”

1914 г. – выйшаў зборнік апавяданняў Ядвігіна Ш. (А.І.Лявіцкага) “Васількі”

1919 г. – у Маладзечна была адчынена першая беларуская пачатковая школа

24 снежня 1924 г. – нарадзіўся вядомы партыйны і культурны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі Ляшковіч Вячаслаў Антонавіч

26 красавіка 1929 г. – г. Маладзечна атрымаў статус горада

26 ліпеня 1929 г. – нарадзіўся пісьменнік Сымон Белы

Верасень 1939 г. – у Маладзечна пачала выходзіць газета “Чырвоны сцяг”

1939 г. – адчынілася сярэдняя школа № 1

2 лістапада 1939 г. – Маладзечанскі р-н і г. Маладзечна далучаны да БССР

1939 г.памёр Мікалай Кладніцкі, ураджэнец Маладзечна, загадчык кафедры эпідэміялогіі 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, доктор медыцыны, прафесар

2-5 ліпеня 1944 г. – Маладзечаншчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

1944 г.адчынілася сярэдняя школа № 7 у г.Маладзечна.

Верасень 1944 г. – г. Маладзечна атрымаў статус абласнога цэнтра

28 лістапада 1944 г. – нарадзіўся Сарока Рыгор Сымонавіч, вядомы музычны дзеяч Беларусі, Заслужаны работнік культуры Беларусі

1949 г. адкрыццё Маладзечанскай дзіцячай музычнай школы

1949 г. створаны калгас імя Я.К упалы ў Палачанах

1954 г. адкрыццё сярэдняй школы №4 у г.Маладзечна

1 сакавіка 1954г. – 65 гадоў з часу заснавання ААТ “Маладзечнамэбля”

15 жніўня 1954 г. – памёр Драздовіч Язэп Нарцызавіч, мастак, пісьменнік, выкладчык малявання ў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны

1959 г.выйшла першая прадукцыя Маладзечанскага станкабудаўнічага завода

31 ліпеня 1959 – 60 гадоў з часу заснавання Мінскага абласнога краязнаўчага музея (адкрыты 26.04.1964)

1959 г. адкрыццё Маладзечанскага ўлікова-планавага тэхнікума (цяпер каледж)

1959 г. – выйшла п’еса Івана Козела “Папараць-кветка”

1964 г. адкрыццё Маладзечанскага медыцынскага вучылішча

8 снежня 1969 г. – памерла Ванда Лявіцкая, пісьменніца, перакладчык, ураджэнка Радашковічаў, дачка Ядвігіна Ш. (А.І.Лявіцкага) і жонка вядомага мовазнаўца Я. Лёсіка

1974 г. адкрыццё Маладзечанскага вытворчага аб’яднання птушкагадоўлі ў в. Аляхновічы

1979 г. створана Беларускае вытворчае аб’яднанне мастацкай керамікі ў г.п. Радашковічы

1979 г. адкрыццё сярэдняй школы № 11 г. Маладзечна

1979 г. заснавана Народная студыя выяўленчага мастацтва ў п. Беразінскае

1979 г.выйшла кніга Міколы Капыловіча “Засада”

1984 г. заснаваны хор ветэранаў “Надзея”, які працуе пры Доме культуры чыгуначнікаў

1984 г. пачаў сваю работу Домабудаўнічы камбінат у п. Чысць

1984 г.выйшла кніга Генадзя Каханоўскага “Адчыніся, таямніца часу”

1984 г. – 35 гадоў з пачатку дзеяння Маладзечанскага завода парашковай металургіі

1994 г. адчынены філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў в. Гарадок

1994 г. – 30 гадоў з часу адкрыцця Філіяла літаратурнага музея М. Багдановіча ”Фальварак Ракуцёўшчына”

15 студзеня 1994 г. – памер Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі, вядомы культурны і грамадскі дзеяч, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага краязнаўчага таварыства.

10 кастрычніка 2014 г. – памерла Вікторыя Чырвонцава, арганізатар аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага

2014 г. – выйшаў зборнік вершаў Таццяны Сапач “Раннія вершы: факсімільнае выданне”

19 снежня 2014 г. – памёр Янка Галубовіч, член СП Беларусі, ураджэнец в. Пранчэйкава Маладзечанскага раёна


КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР на 2023 год

 

1388г. – у грамаце князя Дмітрыя Корыбута згадваецца г. Маладзечна

1443г. – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах вёскі Хажова

1443г. – першая згадка ў афіцыйных дакументах Гарадзілава

1453г. – першае ўпамінанне ў летапісах в. Дубровы

1503г. – першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах мястэчка Краснае

1593г. – 430 гадоў з дня смерці Сымона Буднага (1530-1593), беларускага асветніка, друкара, філосафа, які жыў і працаваў у Хоўхлаве

1813г. – была заснавана Беніцкая школа, дзе часта бываў М.К.Агінскі і працаваў філосаф і культуролаг П.Монтвіл

1833г. – нарадзіўся Бенядзікт Дыбоўскі, беларускі заолаг, прыродазнаўца, урач, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР, які паходзіў з маёнтка Адамарын каля Дубраваў

1838г. – нарадзіўся Уладзіслаў Дыбоўскі, беларускі вучоны-мінеролаг, які паходзіў з маёнтка Адамарын каля Дубраваў

1863г. – стараннямі дачкі беларускага драматурга В.Дуніна-Марцінкевіча Камілы ў Гарадку была адчынена школа

1863г. – 4 красавіка каля вёскі Свечкі загінуў кіраўнік паўстанцкага атрада нашага рэгіёна Юльян Бакшанскі

1868г. – памёр Кастусь Тышкевіч, беларускі гісторык, археолаг, краязнаўца, які нейкі час жыў у Дзякшнянах

1873г. – пабудаваны першы чыгуначны вакзал у Маладзечне

1873г. – праз Маладзечна пракладзена Лібава-Роменская чыгунка

1883г. – памёр Юльян Гарайн, беларускі літаратар, мемуарыст, падарожнік, які нарадзіўся ў Радашковічах

1888г. – 135 гадоў бровару ў Яхімоўшчыне

1893г. – нарадзіўся педагог, грамадскі дзеяч, пасол у польскі сейм ад насельніцтва Заходняй Беларусі, адзін з выкладчыкаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны Язэп Гаўрылік

1903г. – у Радашковічах жыў і працаваў памочнікам судовага следчага Янка Купала

1903г. – з гэтага года ў Гарадзілаве загадчыкам двухкласнага народнага вучылішча працаваў Андрэй Посах, сябра Я.Купалы

1913г. – сіламі беларускага тэатральнага гуртка ў Радашковічах была пастаўлена п’еса Я.Купалы “Паўлінка”

1923г. – у Плябані, недалёка ад Краснага, на магіле паўстанцаў была ўстаноўлена надмагільная пліта

1923г. – з гэтага года ў Радашковічах жыў і працаваў Браніслаў Тарашкевіч, беларускі філолаг, грамадскі і палітычны дзеяч, кіраўнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Заходняй Беларусі

1928г. – у свет выйшла кніга Г.Пузыны “У Вільні і ў літоўскіх дварах”, у якой шмат звестак датычыцца мясцовага маёнтка пісьменніцы ў Гарадзілаве

1928г. – нарадзіўся Іван Козел, беларускі пісьменнік, які паходзіў з вёскі Канчаны.

1938г. – у гэтым годзе загінуў Сымон Рак-Міхайлоўскі, вядомы дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, таленавіты педагог і кампазітар, ураджэнец в.Максімаўка, што на Маладзечаншчыне

1948г. – заснаванне сельскай бібліятэкі аг.Хажова

1948г. – заснаванне сельскай бібліятэкі аг.Хоўхлава

1948г. – была адчынена філія Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы.

1948г. – з’явіліся літаратуразнаўчыя публікацыі М.Ермаловіча ў маладзечанскай абласной газеце “Сталінскі шлях”

1948г. – нарадзіўся беларускі мастак Юрась Герасіменка-Жызнеўскі

1948г. – адчынілася музычнае вучылішча імя М.К.Агінскага ў Маладзечне

1948г. – адкрыццё фабрыкі народнай творчасці ў Маладзечне

1953г. – у гэтым годзе была адчынена Гарадзілаўская сярэдняя школа

1953г. – адкрыццё Беразінскага Дома культуры

1958г. – выйшла другая кніга літаратурна-мастацкага альманаха “Нарач”, які выходзіў у Маладзечне

1958г. – у часопісе “Маладосць”(№4) была надрукавана драма І.Козела “Папараць-кветка”(асобнае выданне ў 1958 годзе)

1963г. – адкрыццё музычнай школы ў пасёлку Беразінскае

1963г. – адкрыццё Маладзечанскага народнага тэатра

1963г. – асобным выданнем выйшла п’еса І.Козела “Над хвалямі Серабранкі” (аўтарская назва”Канчане – суседзі мае”)

1968г. – у Гарадзілаве быў устаноўлены помнік 70 землякам, якія загінулі, змагаючыся за Радзіму.

1968г. – выйшаў першы зборнік апавяданняў члена Саюза пісьменнікаў Беларусі М.Капыловіча “Скрозь жывуць людзі”, які з 1983 года жыў у Маладзечне

1978г. – у вёсцы Дубравы на будынку мясцовай школы была ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, прысвечаная Б.Дыбоўскаму.

1983г. – выйшла кніга Г.Каханоўскага “У родным краі”, прысвечаная жыццю і дзейнасці М.Багдановіча

1983г. – у Ракуцёўшчыне праведзена першае свята паэзіі, прысвечанае Максіму Багдановічу, якое стала традыцыйным

1988г. – заснаванне літаратурна-краязнаўчага клуба “Жывіца”, які працаваў пры Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча

1988 – у выдавецтве “Полымя ” выйшла кніга Г.Каханоўскага “Маладзечна і гістарычна-эканамічны нарыс”, прысвечанае 600-годдзю г.Маладзечна

1988 – у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшаў літартурна-мастацкі каляндар “Кола дзён”, дзе адным з аўтараў, арганізатараў і ўкладчыкаў быў Г.Каханоўскі

1988 – з друку выйшаў гістарычна-краязнаўчы нарыс В.Ляшковіча “Камень пры дарозе”

1993 – свет пабачыў том беларускага фальклора “Спадчына маёй маці”, які падрыхтаваў і запісаў Уладзімір Зянько

1993 – выйшла кніга краязнаўча-літаратурнай публіцыстыкі “На бацькоўскай зямлі” Сымона Белага, педагога, журналіста, члена СП Беларусі, жыхара п.Радашковічы

2008 – пабачыла свет кніга Міхася Казлоўскага “Нашчадак слаўных крывічоў: эцюд да партрэта Адольфа Клiмовiча, чалавека i грамадзянiна”

2013 – з варштатаў друкарні выйшла кніга Тамары Бярэзінай “Карані і галіны: паэзія, проза”

2018 – пабачыла свет кніга выбраных твораў Юльяна Сергіевіча “За волю родных хат: паэзія, мемуары, эпісталярная спадчына”

 

КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ

 

СТУДЗЕНЬ

 

4 – Ваданосаў Мікола (Мікалай) (1923-2006), беларускі пісьменнік – 100 гадоў з дня нараджэння

7 – Акулін Эдуард (1963), беларускі паэт, бард, перакладчык, літаратуразнаўца – 60 гадоў з дня нараджэння

10 – Талстой Аляксей (1883-1945), расійскі пісьменнік і публіцыст -140 гадоў з дня нараджэння

12 – Перо Шарль (1628-1703), французскі пісьменнік-казачнік, паэт, крытык – 395 гадоў з дня нараджэння

14 – Буйло Канстанцыя (1893-1986), беларуская паэтэса – 130 гадоў з дня нараджэння

14 – Гальпяровіч Навум (1948), беларускі паэт, публіцыст, радыёжурналіст, грамадскі дзеяч – 75 гадоў з дня нараджэння

16 – Чарняўскі Мікола (1943), беларускі пісьменнік – 80 гадоў з дня нараджэння

23 – Стэндаль (1783-1842), французскі пісьменнік – 240 гадоў з дня нараджэння

25 – Высоцкі Уладзімір (1938-1980), рускі паэт, кампазітар і выканаўца, акцёр – 85 гадоў з дня нараджэння

27 – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

 

ЛЮТЫ

 

2 – Сусветны дзень водна-балотных абшараў

4 – Прышвін Міхаіл (1873-1954), расійскі пісьменнік – 150 гадоў з дня нараджэння

6 – Гапееў Валерый (1963), беларускі пісьменнік, журналіст – 60 гадоў з дня нараджэння

8 – Верн Жуль (1828-1905), французскі пісьменнік – 195 гадоў з дня нараджэння

10 – Вайнэр Георгій (1938-2009), расійскі пісьменнік, журналіст – 85 гадоў з дня нараджэння

14 – Дзень святога Валянціна (Дзень закаханых)

14 – міжнародны дзень дарэння кніг

13 – Жорж Сімянон (1903-1989), французскі пісьменнік – 120 гадоў з дня нараджэння

15 – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

18 – Гарэцкі Максім (1893-1938), беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, публіцыст, перакладчык – 130 гадоў з дня нараджэння

21 – Міжнародны дзень роднай мовы

23 – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

24 – Скурко Іосіф (1938-1989), беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык – 85 гадоў з дня нараджэння

 

САКАВІК

 

3 – Сусветны дзень пісьменніка

8 – Міжнародны жаночы дзень

13 – Міхалкоў Сяргей (1913-2009), расійскі паэт, пісьменнік, байкапісец, грамадскі дзеяч – 110 гадоў з дня нараджэння

14 – Дзень праваслаўнай кнігі

15 – Дзень Канстытуцыі

17 – Палявы Барыс (1908-1981), расійскі пісьменнік, журналіст – 115 гадоў з дня нараджэння

20 – Бутрамееў Уладзімір (1953), беларускі пісьменнік, драматург – 70 гадоў з дня нараджэння

20 – Ібсэн Генрык (1828-1906), нарвежскі драматург, паэт і публіцыст – 195 гадоў з дня нараджэння

21 – Сусветны дзень паэзіі

28 – Горкі Максім (1868-1936), расійскі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч – 155 гадоў з дня нараджэння

 

КРАСАВІК

 

1 – Краснова-Гусачэнка Тамара (1948), беларуская паэтэса, кавалер ордэна Францыска Скарыны – 75 гадоў з дня нараджэння

2 – Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2 – Шагінян Марыэта (1888-1982), расійская пісьменніца армянскага паходжання, паэтка – 135 гадоў з дня нараджэння

2 – Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

4 – Майн Рыд (1818-1883), англійскі пісьменнік – 205 гадоў з дня нараджэння

5 – Міжнародны дзень маральнасці

5 Дукса Мар’ян (1943-2019), беларускі паэт – 80 гадоў з дня нараджэння

7 – Сусветны дзень здароўя

11 – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11 – Лук’яненка Сяргей (1968), расійскі пісьменнік-фантаст – 55 гадоў з дня нараджэння

15 – Міжнародны дзень культуры

15 – Дзень экалагічных ведаў

15 – Стругацкі Барыс (1933-2012), расійскі пісьменнік-фантаст, сцэнарыст, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

18 – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

22 – Міжнародны дзень Зямлі

23 – Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

23 – Друон Морыс (1918-2009), французскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч – 105 гадоў з дня нараджэння

24 – Міжнародны дзень салідарнасці моладзі

26 – Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе

30 – Гашак Яраслаў(1883-1923), чэшскі пісьменнік-сатырык – 140 гадоў з дня нараджэння

 

МАЙ

 

1 – Свята працы

5 – Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

6 – Свірка Юрась (1933-2004), беларускі паэт, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

7 – Забалоцкі Мікалай (1903-1958), расійскі паэт, перакладчык – 120 гадоў з дня нараджэння

9 – Дзень Перамогі

10 – Маўр Янка (1883-1971), беларускі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры – 140 гадоў з дня нараджэння

11 – Дыбоўскі Бенядзікт (1833-1930), прыродазнаўца, заолаг, публіцыст – 190 гадоў з дня нараджэння

12 – Дзень экалагічнай адукацыі

14 – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ –другая нядзеля

15 – Міжнародны дзень сям’і

18 – Міжнародны дзень музеяў

20 – Велер Міхаіл (1948), расійскі пісьменнік – 75 гадоў з дня нараджэння

21 – Сусветны дзень памяці ахвяр СНІД – трэцяя нядзеля

24 – Дзень славянскага пісьменства і культуры

25 – Карызна Уладзімір (1938), беларускі паэт, перакладчык, журналіст – 85 гадоў з дня нараджэння

26 – Арбузаў Аляксей (1908-1986), расійскі драматург – 115 гадоў з дня нараджэння

26 – Петрушэўская Людміла (1938), расійская пісьменніца, драматург – 85 гадоў з дня нараджэння

28 – Флемінг Ян (1908-1964), англійскі пісьменнік – 115 гадоў з дня нараджэння

29 – Сусветны дзень здаровага харчавання

31 – Сусветны дзень без тытуню

 

ЧЭРВЕНЬ

 

1 – Міжнародны дзень абароны дзяцей

5 – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

7 – Арканаў Аркадзь (1933-2015), расійскі пісьменнік – 90 гадоў з дня нараджэння

11 – Мароз Уладзімір (1953), беларускі пісьменнік, паэт, кінадраматург, сцэнарыст, кінарэжысер – 70 гадоў з дня нараджэння

22 – Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941)

22 – Рэмарк Эрых Марыя (1898-1970), нямецкі пісьменнік – 125 гадоў з дня нараджэння

25 – Дзень моладзі Беларусі

26 – Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам

 

ЛІПЕНЬ

 

3 – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

3 – Дзень горада Маладзечна (1388)

5 – Суцееў Уладзімір (1903-1993), мастак, пісьменнік, мультыплікатар – 120 гадоў з дня нараджэння

13 – Пікуль Уладзімір (1928-1990), расійскі пісьменнік – 95 гадоў з дня нараджэння

18 – Еўтушэнка Яўген (1933-2017), расійскі паэт, празаік, сцэнарыст – 90 гадоў з дня

19 – Маякоўскі Уладзімір (1893-1930), расійскі паэт – 130 гадоў з дня нараджэння

21 – Задорнаў Міхаіл (1948-2017), расійскі пісьменнік-сатырыст, акцёр – 75 гадоў з дня нараджэння

30 – Бронтэ Эмілі (1818-1848), англійская паэтка – 205 гадоў з дня нараджэння

 

ЖНІВЕНЬ

 

9 – Сусветны дзень кнігалюбаў

12 – Міжнародны дзень моладзі

16 – Спрынчан Браніслаў (1928-2008), паэт, перакладчык – 95 гадоў з дня нараджэння

25 – Арлоў Уладзімір (1953), пісьменнік, журналіст, гісторык, сцэнарыст – 70 гадоў з дня нараджэння

 

ВЕРАСЕНЬ

 

1 – Дзень ведаў

2 – День заканчэння Другой сусветнай вайны

3 – Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля

7 – Асадаў Эдуард (1923-2004), расійскі паэт і празаік – 100 гадоў з дня нараджэння

8 – Міжнародны дзень пісьменнасці

8 – Грачанікаў Анатоль (1938-1991), паэт – 85 гадоў з дня нараджэння

9 – Талсты Леў (1828-1910), расійскі пісьменнік, публіцыст – 195 гадоў з дня нараджэння

9 – Заходэр Барыс (1918-2000), расійскі паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

13 – Мрый Андрэй (1893-1943), пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння

15 – Дзень бібліятэк

15 – Таніч Міхаіл (1923-2008), расійскі паэт-песеннік – 100 гадоў з дня нараджэння

17 – Дзень народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь

19 – Рубіна Дзіна (1953), расійская і ізраільская пісьменніца і сцэнарыст – 70 гадоў з дня нараджэння

20 – Мацяш Ніна (1943-2008), пісьменніца, перакладчыца – 80 гадоў з дня нараджэння

24 – Чыгрын Сяргей (1958), краязнаўца, паэт, перакладчык – 65 гадоў з дня нараджэння

25 – Грахоўскі Сяргей (1913-2002), пісьменнік, перакладчык – 110 гадоў з дня нараджэння

29 – Сыракомля Уладзіслаў (1823-1862), польскі і беларускі паэт, перакладчык, краязнаўца, археолаг – 200 гадоў з дня нараджэння

29 – Глобус Адам (1958), пісьменнік, мастак, выдавец – 65 гадоў з дня нараджэння

 

 КАСТРЫЧНІК

 

1 – Дзень пажылых людзей

5 – Дзень настаўніка

8 – Аксакаў Іван (1823-1886), расійскі пісьменнік – 200 гадоў з дня нараджэння

8 – Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля кастрычніка)

11 – Агняцвет Эдзі (1913-2000), паэтка, перакладчыца, аўтар шматлікіх твораў для дзяцей – 110 гадоў з дня нараджэння

13 – Драздовіч Язэп (1888-1954), мастак, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, фалькларыст, этнограф, аўтар літаратурных твораў – 135 гадоў з дня нараджэння

14 – Крапівін Уладзіслаў (1938-2020), расійскі дзіцячы пісьменнік, паэт, сцэнарыст – 85 гадоў з дня нараджэння

14 – Дзень маці

14 – Крукава Тамара (1953), аўтар кніг для дзяцей і юнацтва – 70 гадоў з дня нараджэння

15 – Міжнародны дзень белага кійка

18 – Гіруць-Русакевіч Валянціна (1953-2021), паэтка, журналістка – 70 гадоў з дня нараджэння

19 – Галіч Аляксандр (1918-1977), расійскі паэт, сцэнарыст, драматург – 105 гадоў з дня нараджэння

21 – Клімковіч Максім (1958), беларускі пісьменнік, драматург – 65 гадоў з дня нараджэння

24 – Ерафееў Венедыкт (1938-1990), расійскі пісьменнік – 85 гадоў з дня нараджэння

29 – Саламевіч Янка (1938-2012), літаратуразнаўца, крытык, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык – 85 гадоў з дня нараджэння

 

ЛІСТАПАД

 

1 – Адамчык Вячаслаў (1933-2001), пісьменнік, кінадраматург, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

1 – Пракаповіч Мікола (1948), беларускі паэт – 75 гадоў з дня нараджэння

7 – Альбэр Камю (1913-1960), французскі пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

9 –Тургенеў Іван (1818-1883), рускі пісьменнік – 205 гадоў з дня нараджэння

10 – Сусветны дзень моладзі

12 – Пранчак Леанід (1958), паэт, журналіст, перакладчык, аўтар папулярных песень – 65 гадоў з дня нараджэння

18 – Лёсік Язэп (1883-1940), мовазнавец, пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння

20 – Янішчыц Яўгенія (1948-1988), паэтка, перакладчык – 75 гадоў з дня нараджэння

21 – Перумаў Мікалай (1963), расійскі пісьменнік-фантаст – 60 гадоў з дня нараджэння

22 – Дабранраваў Мікалай (1928), расійскі паэт-песеннік – 95 гадоў з дня нараджэння

23 – Носаў Мікалай (1908-1976), расійскі дзіцячы пісьменнік – 115 гадоў з дня нараджэння

24 – Карнегі Дэйл (1888-1955), амерыканскі пісьменнік – 135 гадоў з дня нараджэння амерыканскага пісьменніка, публіцыста

26 – Шахавец Уладзімір (1918-1991), беларускі пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

27 – Пестрак Піліп (1903-1978), беларускі пісьменнік – 120 гадоў з дня нараджэння

30 – Драгунскі Віктар (1913-1972), расійскі пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

 

СНЕЖАНЬ

 

1 – Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу

3 – Міжнародны дзень інвалідаў

4 – Камейша Казімір (1943), беларускі пісьменнік – 80 гадоў з дня нараджэння

4 – Маеўская Ніна (1938-2011), беларуская пісьменніца, паэтка – 85 гадоў з дня нараджэння

5 – Цютчаў Федар (1803-1873), расійскі паэт, публіцыст – 220 гадоў з дня нараджэння

10 – Дзень правоў чалавека

11 – Салжаніцын Аляксандр (1918-2008), расійскі пісьменнік, публіцыст, гісторык, паэт і грамадскі дзеяч – 105 гадоў з дня нараджэння

12 – Кірэенка Кастусь (1918-1988), беларускі пісьменнік – 105 гадоў з дня нараджэння

12 – Айтматаў Чынгіз (1928-2008), кіргізскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч – 95 гадоў з дня нараджэння

13 – Брусаў Валерый (1873-1924), расійскі паэт, празаік, драматург – 150 гадоў з дня нараджэння

24 – Адам Міцкевіч (1798-1855), польскі пісьменнік, паэт, перакладчык, драматург – 225 гадоў з дня нараджэння

24 – Аляксей Кулакоўскі (1913-1986) – беларускі пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

27 – Вялюгін Анатоль (1923-1994), беларускі паэт, кінадраматург, перакладчык – 100 гадоў з дня нараджэння

 

Складальнік М.М.Казлоўскі