Ходзька Леанард

размещено в: Знаменитые люди | 0

Ходзька Леанард Леанард Ходзька (06.11.1800 – 12.03.1871), выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Нарадзіўся ў Аборку Маладзечанскага раёна ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Барунах, у Маладзечанскім павятовым шляхецкім вучылішчы, Віленскім універсітэце. Належаў да таварыства філарэтаў, дзе зблізіўся з А.Міцкевічам, Я.Чачотам, Т.Занам. З 1819 г. сакратар М.К.Агінскага.У 1822г. эміграваў у Францыю. Жыў у Парыжы. Пісаў на польскай і французскай мовах. Выдаў творы А.Міцкевіча, І.Красінскага, мемуары М.К.Агінскага. Напісаў біяграфію Т.Касцюшкі, “Папулярную гісторыю Польшчы”, сабраў і падрыхтаваў да друку вялікую колькасць прац па гісторыі Польшчы, Беларусі і Украіны. Цікавіўся беларускімі легендамі, песнямі, народнай творчасцю.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ