У лабірынтах легенд і паданняў

размещено в: Новости | 0

15 верасня ў рамках акцыі «Бібліяноч – 2020» памяшканне гарадской бібліятэкі-філіяла №1 ператварылася ў запаведнае балота, чароўны лес і зачараванае возера, з натуральным пахам сапраўднага моху, сасновых і яловых шышак, восеньскай лістоты і камышу.

Маленькіх удзельнікаў квэсту “У лабірынтах легенд і паданняў” чакалі міфічныя і казачныя персанажы: Кікімара балотная, Ліха аднавокае, Баба Яга, Лесавічок і дзед Хапун, а таксама розныя каверзныя конкурсы і выпрабаванні ў пошуках чароўных літар. Жадаючыя прынялі ўдзел ў майстар-класе па вырабу лялькі-абярэга «Желанница».

 Закончылася свята салодкім пачастункам з бліноў, варэння, печаных яблыкаў і розных відаў гарбаты з духмяных траў.

 

Оставить ответ