Вялікдзень – дзень Светлага Хрыстовага Уваскрасення – вялікае свята хрысціянскай царквы, свята святаў і ўрачыстасць з урачыстасцяў. На працягу многіх стагоддзяў гэты дзень быў самым радасным часам у годзе.
Напярэдадні свята 29 красавіка супрацоўнік залы мастацтва цэнтральнай бібліятэкі правяла для выхаванцаў ДУА “Яслі-сад №32 г. Маладзечна” святочную праграму “Велікодная мазаіка”.
Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з гісторыяй і традыцыямі святкавання Вялікадня, разгадалі “Велікодныя загадкі” і пагулялі ў гульню “Размаляванае яечка”.
А пасля пальчыкавай гімнастыкі, дзеці прынялі ўдзел у стварэнні падстаўкі для велікодных яек з вельмі простага матэрыялу. Гэтыя невялікія падстаўкі было весела і проста, пры гэтым яны даволі добра трымаюць яйкі. Ва ўсіх дзетак атрымаліся свае асаблівыя вырабы.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.