Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИБароўскі Барыс Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі

Бароўскі Барыс Венядзіктавіч нарадзіўся ў вёсцы Быкі (цяпер Рабінавая) Маладзечанскага раёна  ў 1947 годзе. Скончыў Гарадзілаўскую СШ. Выпускнік Саратаўскага ваенна-хімічнага вучылішча, інжынернага факультэта, а затым аддзялення інжынернага кіруючага складу Акадэміі хімічнай абароны імя маршала Цімашэнкі ў Маскве. Працаваў у двух цэнтральных навукова-даследчых інстытутах (у Кіраве і Вольску Саратаўскай вобласці), потым выкладчыкам, старшым выкладчыкам, узначальваў кафедру ў Саратаўскім вышэйшым ваенна-хімічным вучылішчы. Ад 1993 года — на радзіме. Працаваў на розных пасадах у грамадзянскай абароне, выканаўчай уладзе, адукацыі, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.

Беларускі вучоны, хімік, гісторык. Кандыдат хімічных навук, дацэнт. Аўтар 57 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Спецыяліст у галіне краязнаўства, гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, палітычных рэпрэсій 1920—1950 г. на Беларусі.

Навукова-даследчыя працы пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі; ураджэнцаў Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой сусветнай вайны; беларускіх вязняў нацызма і інш.

Бароўскі, Б. В. Ураджэнцы Беларусі ў арміі Андэрса [Тэкст] / [Б. В. Бароўскі]. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2006. – 83, [1] с.

У рабоце разглядаюцца матывы стварэння польскай арміі на тэрыторыі СССР, яе фарміраванне з амністыраваных ваеннапалонных і дэпартаваных былых польскіх грамадзян, у тым ліку беларусаў, пад камандаваннем генерала Ў Андэрса, акалічнасці перадыслакацыі з тэрыторыі СССР на Бліжні Ўсход, вядзенне баявых дзеянняў у складзе войск заходніх саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі па вызваленню Італіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзейнасць вайскоўцаў-беларусаў арміі на Захадзе ў пасляваенны перыяд і іх далейшы лёс па вяртанні ў СССР.

Бароўскі Барыс Венядзіктавіч Боровский Борис Венедиктович Boris Borovsky Venediktovich Беларусы ў арміі Андэрса

Бароўскі, Б. В. Беларусы ў арміі Андэрса [Тэкст] : Уражэнцы Беларусі ў арміі Андэрса падчас Другой Сусветнай вайны / Барыс Бароўскі. – Мінск : Выдавец В. Хурсік, 2008. – 117, [3] с

У кнізе разглядаюцца матывы стварэння польскай арміі на тэрыторыі СССР у час  Другой сусветнай вайны. Навуковае выданне ў 2007 годзе атрымала 2-е месца ў конкурсе імя Е.Гідройца.

Насельнікі Беларусі — вязні нацызма Бароўскі Барыс

Бароўскі, Б. В. Насельнікі Беларусі — вязні нацызма [Тэкст] / Б. В. Бароўскі. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2009. – 135, [1] с.

У рабоце разглядаюцца матывы палітыкі Германіі ў перадваенны перыяд і гады Другой сусветнай вайны па адносінах да палона і палонных, кіраванне справамі палона, стварэнне і дзейнасць сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і іх характарыстыка,лагерны рэжым, умовы ўтрымання, працоўнага выкарыстання і жыццезабеспячэння вязняў, ваенны і пасляваенны лёс вязняў нацызма.

Бароўскі, Б. В. З гісторыі палітычных рэпрэсій 1920-50-х гадоў на Беларусі [Тэкст] / Барыс Бароўскі. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2010. – 239, [1] с

У рабоце разглядаюцца палітычныя рэпрэсіі 1920-50-х гадоў на Беларусі супраць інтэлігенцыі, сялянства, вайскоўцаў, святароў, службоўцаў, удзельнікаў палітычных арганізацый, дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў, дзейнасць дзяржаўных органаў — іх выканаўцаў, жыццёвы лёс і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій

Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі Бароўскі Барыс Боровский Борис Boris Borovsky

Бароўскі, Б. В. Маладзечанская Свята-Пакроўская царква. Старонкі гісторыі [Тэкст] / [Б. В. Бароўскі]. – Маладзечна : Друкарня “Перамога”, 2018. – 79, [1] с.

Кніга прысвечана 150-годдзю названай царквы. У ёй у храналагічным парадку разгледжаны царкоўнае жыццё Маладзечна да пабудовы сучаснага храма, яго пабудова і архітэктурныя асаблівасці, дзейнасць царквы ў розныя перыяды часу.Даецца аповед пра царкоўнае служэнне і жыццёвы лёс свяшчэнна- і царкоўнаслужыцеляў, дзейнасць царкоўнага хору, лёс пеўчых царквы Прыведзены асноўныя гістарычныя звесткі пра Маладзечна і дадзены дадатак па матэрыялах царкоўных кніг.

Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ