Зміцер Крачкоўскі (1910 – 1991), мастак. Нарадзіўся на хутары Чаркасы Смаргонскага раёна. Паходзіў са славутага роду Крачкоўскіх, вядомага на Беларусі. Сям’я часта пераязджала, і таму давялося пажыць у розных гарадах Беларусі і Украіны: Сушы, Вольск, Вільня. З 1934 г. – студэнт мастацкага факультэту Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя, які не здолеў скончыць, бо пачалася вайна. Пасля вайны працаваў настаўнікам малявання, мастаком-афарміцелем у кінатэатрах г. Маладзечна, Маладзечанскай друкарні “Перамога”. У 1957 – 58 гг. быў мастацкім рэдактарам альманаха “Нарач” (выходзіў у Маладзечне). Удзельнічаў у мастацкіх выставах. Ягоныя работы сваім зместам і формай пераклікаюцца з работамі беларускіх мастакоў Віленскай школы – Язэпа Драздовіча, Міхася Сеўрука, Язэпа Горыда, але адначасова ўяўляюць непаўторнае і свежае слова ў беларускім выяўленчым мастацтве 1930-х і 1940-х гадоў мінулага стагоддзя. Памёр і пахаваны на старых могілках г. Маладзечна.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.