Зэлік Аксельрод (30.12.1904 – 26.06.1941), яўрэйскі паэт. Нарадзіўся ў Маладзечне ў сям’і саматужніка, малодшы брат мастака Меера Аксельрода. Вучыўся ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.Брусава і на літаратурным факультэце Маскоўскага педагагічнага інстытута імя У.І.Леніна. Працаваў у дзіцячым доме, Беларускім дзяржаўным выда-вецтве. У 30-х гадах – адказны сакратар яўрэйскага часопіса “Штэрн” (“Зорка”). Рэпрасаваны.
Аўтар зборнікаў паэзіі “Трапятанне” (1922), “Вершы” (1932), “І зноў вершы” (1935) ды інш. Пісаў на мове ідыш.
Літ.: Беларускія пісьменнікі: (1917 – 1990): Даведнік / склад А.К.Гардзіцкі. Мн., 1994.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.