Зінаіда Бандарына (11.10.1909 – 16.04.1959), пісьменніца, педагог. Нарадзілася ў г. Гродна ў сям’і настаўніка. Вучылася ў Беларускім педагагічным тэхнікуме імя У.Ігнатоўскага, Інстытуце кінематаграфіі ў Маскве, які скончыла ў 1933 г. Настаўнічала ў беларускіх школах, у тым ліку і ў школах для беларусаў-перасяленцаў у сібірскім пасёлку Медзякова. У гады вайны служыла санінструктарам у дывізіі Панфілава. Пасля вайны працавала дырэктарам Дома народнай творчасці г. Гродна, затым загадчыкам філіі музея Я.Купалы ў Вязынцы. У апошнія гады жыла ў Радашковічах, падтрымлівала сувязь з мясцовай інтэлегенцыяй. Выступала з творамі на старонках радашковіцкай раённай газеты “Сцяг Ільіча” і абласной “Сталінскі шлях”. Член СП Беларусі з 1957 г.
Аўтар празаічных і паэтычных кніг”Веснацвет” (1931), “Лясныя госці” (1960), аповесці “Ой, рана на Івана…” (1956) ды інш.
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскага. Мн., 2005.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.