Юльян Сергіевіч (23.09.1910 – 04.10.1976), паэт, грамадскі дзеяч, мемуарыст. Нарадзіўся ў в. Юраўшчына Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў беларускай і польскай пачатковай школе, а далей займаўся самаадукацыяй. Працаваў на сельскай гаспадарцы, служыў у войску. Актыўны ўдзельнік беларускага-нацыянальнага вызваленчага руху. Належаў да Таварыства беларускай школы. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска. Патрапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў розных лагерах для ваеннапалонных, працаваў у нямецкага баўэра. З 1940 жыў у Берліне, дзе ўваходзіў у Беларускі камітэт самапомачы, друкаваўся на старонках газеты “Раніца”. У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь. Працаваў настаўнікам пачатковай школы на Маладзечаншчыне. Быў рэпрэсаваны, пакаранне адбываў у Сібіры і Казахстане. У канцы 50-х гадоў вярнуўся на Радзіму. Працаваў у калгасе імя Леніна на Маладзечаншчыне, жыў у в. Ленкаўшчына. Памёр і пахаваны на радзіме.
Друкавацца пачаў у 1922 г. Свае творы змяшчаў у калектыўным зборніку заходнебеларускіх пісьменнікаў “Рунь веснаходу” (Вільня, 1928), у часопісах “Маланка”, “Шлях моладзі” ды інш. Аўтар кнігі паэзіі, эпісталярнай спадчыны і мемуараў “За волю родных хат…” (Мн., 2018).
Літ.: Беларускія пісьменнікі (1917 – 1990): Даведнік / склад. А.К.Гардзіцкі. Мн., 1994.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.