Гарайн Юльян

размещено в: Знаменитые люди | 0

Юльян Гарайн (1821 – 28.03.1883), пісьменнік, падарожнік. Нарадзіўся ў мястэчку Радашковічы. Вучыўся ў Мінскай гімназіі і Маскоўскім універсітэце. У 1840-50-я гг. жыў у Мінску, дзе сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам. У 1870-х гг. жыў у ЗША.
Аўтар успамінаў пра У.Сыракомлю “З жыцця паэта” (Львоў, 1886), аповесцей “5П – 1Р” (Чыкага, 1878), “Д’ябал фарэйтарам” ды інш.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ