Рак-Міхайлоўскі Сымон

размещено в: Знаменитые люди | 0

Рак-Міхайлоўскі СымонСымон Рак-Міхайлоўскі (14.04.1885 – 27.11.1938), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, педагог. Нарадзіўся ў в. Максімаўка Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю і педагагічны інстытут у Феадосіі (1912). Працаваў настаўнікам, займаўся прапагандай сацыялістычных ідэй сярод сялянства. Быў зняволены, потым жыў у Крыме. З 1914 года на вайсковай службе. Удзельнік Першай сусветнай вайны. У 1917 годзе ўваходзіў у БСГ, член яе ЦК, намеснік старшыні Цэнтральнай беларускай вайско-вай Рады, адзін з арганізатараў Усебеларускага кангрэса. У 1918 – 1920 гг. з’яўляўся старшынёй Беларускага вучы-цельскага саюза, членам Рады БНР, выкладчыкам Першых беларускіх педагагічных курсаў у Мінску, старшынёй Цэнт-ральнай беларускай школьнай рады, адным з арганізатараў Барунскай беларускай настаўніцкай семінарыі. З 1922 г. дэпутат сейма Польшчы. У 1925 г. адзін з ініцыятараў стварэння і намеснік старшыні Беларускай сялянскай работніцкай грамады. У 1927 годзе зняволены польскімі ўладамі. З 1930 г. у БССР, дзе займаў пасаду дырэктара Беларускага дзяржаўнага музея. Рэпрэсаваны. У лістападзе 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.
Аўтар шматлікіх публікацый у беларускім перыядычным друку, у якіх выступаў у абарону беларускага насельніцтва, супраць рабавання польскімі акупантамі прыродных багаццяў Заходняй Беларусі.
Літ.: Бергман А. Сымон Рак-Міхайлоўскі (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар, 1980. Беласток, 1980; Адамушка У. Сацыял-дэмакрат Сымон Рак-Міхайлоўскі // Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996.

Оставить ответ