Драздовіч Язэп

размещено в: Знаменитые люди | 0

Драздовіч ЯзэпЯзэп Драздовіч (13.10.1888 – 15.09.1954), мастак, пісьменнік, скульптар, фалькларыст. Нарадзіўся ў засценку Пунькі на Глыбоччыне. Скончыў Віленскую мастацкую школу Трутнева (1910). Знаходзіўся на вайсковай службе ў Саратаве, дзе займаўся на курсах вайсковых фельшараў у дыві-зіённым шпіталі. У 1918 г. вярнуўся на радзіму. Жыў у Германавічах, затым у Мінску, дзе выкладаў маляванне ў гімназіі і працаваў ілюстратарам у мінскіх выдавецтвах. У 1920 – 1925 гг. – ізноў на Дзісеншчыне, пасля – у Глыбокім. З 1926 г. – у Радашковічах. Працаваў выкладчыкам малявання і кіраўніком мастацкай студыі пры Беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны. Арганізоўваў выставы вучняў, якія праходзілі ў Радашковічах і Вільні. Працягваў працу над гістарычным раманам “Гарадольская пушча”, напісаў першы ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва партрэт Францішка Скарыны. У канцы 20-х гадоў вярнуўся ў Вільню, дзе працаваў у Віленскай беларускай гімназіі, ілюстраваў беларускія перыядычныя выданні і кнігі, потым перабраўся на пасаду выкладчыка малявання ў Навагрудскай беларускай гімназіі. Потым ізноў вярнуўся ў Вільню. Апошнія гады жыцця правёў на сваёй радзіме. Там памёр і пахаваны.
Аўтар кніг “Вар’ят без вар’яцтва, або Вялікая шышка” (1923), “Нябесныя бегі” (1931).
Літ.: Ліс А. Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча. Мн., 1984.

Оставить ответ