Купала Янка

размещено в: Знаменитые люди | 0

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч; (07.07.1882 – 28.06.1942), класік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў в. Вязынка Маладзе-чанскага раёна Мінскай вобласці ў шляхецкай сям’і. У 1908 г. скончыў Бяларускае народнае вучылішча. Працаваў памочнікам радаш-ковіцкага судовага следчага (1903), памочнікам вінакура на бровары ў Яхімоўшчыне (1906-1907), супра-цоўнікам газеты “Наша Ніва” і адна-часова бібліятэкарам бібліятэкі “Веды” у Вільні. У 1909 – 1913 гг. вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С.Чарняева ў Пецярбурзе. З кастрычніка 1913 г. зноў у Вільні, супрацоўнік “Беларускага выдавецкага тава-рыства”, рэдактар газеты “Наша Ніва”(1914 – 1915). Служыў у арміі (1916 – 1917). У 1919 г. пераехаў у Мінск, дзе жыў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у стварэнні нацыянальнага тэатра, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі навук Беларусі.
Акадэмік Акадэміі Навук БССР, акадэмік АН УССР. Народны паэт Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
Аўтар кніг паэзіі і драматургіі “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” (1913), “Паўлінка” (1913), “Спадчына” (1922), “Безназоўнае” (1925), “Беларускім партызанам” (1942) ды інш.
Літ.: Семашкевіч Р. Янка Купала і беларускае адраджэнне. Маладзечна, 2012.

Оставить ответ