Янка Галубовіч (псеўд. Янка Баравы; 26.05.1942 – 19.12.2014), празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Пранчэйкава Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі эканамічны тэхнікум і факультэт журналістыкі Белдзярж-універсітэта. Служыў у арміі. Пасля заканчэння вучобы працаваў на розных пасадах у савецкіх і дзяржаўных установах г. Мала-дзечна, інжынерам на заводзе “Электрамодуль”. Член СП Беларусі (1995). Пахаваны на могілках в.Дубравы.
Змяшчаў свае творы на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Аўтар кніг прозы “Гром на світанку” (1992), “Пастарайся стаць чалавекам” (1993), “Зязюлька дзетак шукала” (1994) ды інш.
Літ.: Казлоўскі М. Бацькаўшчыны светлае крыло. Мн., 2013.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.