Раздзялоўская Ядвіга

размещено в: Знаменитые люди | 0

Раздзялоўская ЯдвігаЯдвіга Раздзялоўская (01.03.1902 – 26.08.1992), жывапісец, графік. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1982). Нарадзілася ў г. Бяла-Падлеска Беластоцкага ваяводства (Польшча). У 1929 – 1931 гг. вучылася ў мастацкай школе імя Мехофера ў Любліне. Скончыла мастацкую школу ў Варшаве ў 1939 г. Працавала выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў міжраённым Доме народнай творчасці ў канцы 1950 – 60-х гадоў. У 1959 – 77 гг. выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладзечне. Працавала ў галіне жанравай карціны, партрэта, краявіду, нацюрморта. Сярод яе найбольш вядомых прац “Немцы адступаюць” (1946), “Дзяўчынка ў ружовым” (1956), нацюрморты “Рабіна”, “Чаромка” (1967), “Нацюрморт з васільком” (1970) ды інш. Памерла і пахавана ў г. Маладзечна.
Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.

Оставить ответ