Літаратурная віктарына, прысвечаная 630-годдзю г.Маладзечна

| 0

1. Якімі літаратурнымі псеўданімамі карыстаўся наш зямляк, пісьменнік Мікола Капыловіч?

Правильно! Неправильно!

2. Прозвішча і імя пісьменніка, які жыў у нашым горадзе, з’яляўся аўтарам празаічных кніг “Гайшынскія гісторыі” (1986), “Знаёмыя незнаёмцы” (1989), удзельніка літаратурнага аб’яднання “Купалінка”?

Правильно! Неправильно!

3. Ураджэнец Маладзечаншчыны, аўтар папулярных у канцы 50-х пачатку 60-х гадоў драматычных твораў?

Правильно! Неправильно!

4. Якое дачыненне да літаратурнага жыцця Маладзечна меў вядомы літаратуразнаўца Ісідар Бас?

Правильно! Неправильно!

5. У якім населеным пункце Маладзечаншчыны жыў і працаваў пісьменнік Аркадзь Чарнышэвіч, калі і ў якіх гадах гэта адбывалася?

Правильно! Неправильно!

6. Над якім літаратурным творам працаваў Язэп Драздовіч, калі жыў і працаваў выкладчыкам гімназіі ў Радашковічах?

Правильно! Неправильно!

7. Хто з пісьменнікаў займаў пасаду загадчыка філіі музея Я.Купалы ў Вязынцы ў канцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя, якія творы ён напісаў?

Правильно! Неправильно!

8. Якое дачыненне меў да Маладзечна Касьян Вясёлы (Вікенцій Язэпавіч Аўдзей), аўтар папулярнай у свой час п’есы “Не розумам сцяміў, а сэрцам”?

Правильно! Неправильно!

9. Назавіце псеўданім і сапраўднае прозвішча пісьменніка, аўтара першага беларускага рамана і вандроўных нататак “Лісты з дарогі”, які жыў на Маладзечаншчыне?

Правильно! Неправильно!

10. Назавіце прозвішча і імя аўтара паэтычных кніг “Восень” і “Няхай не пакіне нас восень”,якая жыла ў апошнія гады свайго жыцця ў Вільні. Дзе і калі яна нарадзілася, якое дачыненне мае да маладзечанскай зямлі?

Правильно! Неправильно!

11. Назавіце аўтара кніг прозы “Янотавы абяцанкі”(Мн., 2001), “Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць”(Мн., 2001), дзе ён нарадзіўся?

Правильно! Неправильно!

12. У якой вёсцы Маладзечанскага раёна нарадзіўся Юльян Сергіевіч?

Правильно! Неправильно!

13. Хто такі Пятро Бітэль, дзе жыў у 1990 годзе?

Правильно! Неправильно!

14. Назавіце прозвішча аўтара паэтычных кніг “Ластаўкі ляцяць” (1993), “Рысасловы”(1994), “Агністыя дзьмухаўцы”(1997),ураджэнца нашага горада, супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Правильно! Неправильно!

15. Каму з пісьменнікаў, ураджэнцаў Маладзечаншчыны, належыць верш “Сказ пра ката”, які пачынаецца радкамі: Касматага і рыжага, Як восеньскі сняжок, Гарэзу-блінакрада Нёс бацька ў мяшок. Дзе ён быў змешчаны?

Правильно! Неправильно!

16. Хто з літаратараў, жыхароў нашага горада, з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі?

Правильно! Неправильно!

17. Назавіце месца нараджэння і прозвішча аўтара паэтычных зборнікаў “Хвілінка чакання”(1979),”Загадка Атлантыды”(1983)?

Правильно! Неправильно!

18. Вядомы літаратуразнаўца, аўтар кнігі “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў” Вячаслаў Чамярыцкі, нейкі час жыў на Маладзечаншчыне, калі і дзе гэта адбывалася, якую пасаду ён займаў?

Правильно! Неправильно!

19. Якія творы напісаў ў Яхімоўшчыне Янка Купала?

Правильно! Неправильно!

20. Куды, у якую вёску Маладзечаншчыны, прыязджаў да свайго сябра Якуб Колас?

Правильно! Неправильно!

Літаратурная віктарына, прысвечаная 630-годдзю г.Маладзечна
🙂

Share your Results: