1. Традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак.
Правильно! Неправильно!
2. Узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання жылога інтэр'ера. Традыцыйныя белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай.
Правильно! Неправильно!
3. Прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. У старажытнасці была драўляная, крыху завостраная палачка. Выстругвалі або выточвалі з драўніны бярозы, ясеню, грушы.
Правильно! Неправильно!
4. Кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння. Выкарыстоўваліся для штодзённага і святочнага дэкаратыўнага ўбрання жылля і абразоў. Уваходзілі ў пасаг нявесты, з'яўляліся неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, родзічам жаніха.
Правильно! Неправильно!
5. Жаночы галаўны ўбор, квадратны кавалак тканіны або ажурнага палатна, прызначаны для пакрыцця галавы і плячэйШырока выкарыстоўвалася ў вясельнай, пахавальнай, радзіннай абраднасці.
Правильно! Неправильно!
6. Тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў. Выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр'ера вясковай хаты.
Правильно! Неправильно!
7. Паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная частка народнага касцюма беларускіх жанчын. Мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Святочныя багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі.
Правильно! Неправильно!
8. Выраб з тканіны для завешвання і ўпрыгожвання акон. Рабілі звычайна з двух кавалкаў палатна паркалю, марлі; аздаблялі вышыўкай, натыканнем, гафтаваннем, набойкай, складкамі, фальбонамі.
Правильно! Неправильно!
9. Прадмет сталовага прыбора. Бываюць драўляныя, металічныя, касцяныя; маюць круглы ці авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. У народным асяроддзі бытавалі драўляныя (з асіны, бярозы, грушы).
Правильно! Неправильно!
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.