Віктарына да 95-годдзя з дня нараджэння Васiля Быкава

| 0

1. Месца нараджэння Васіля Быкава?

Нажмите, чтобы перевернуть
Вёска Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці

2. У якой навучальнай установе вучыўся В. Быкаў?

Нажмите, чтобы перевернуть
У Віцебскім мастацкім вучылішчы

3. Дзе і кім працаваў Васіль Быкаў пасля дэмабілізацыі з Савецкай арміі?

Нажмите, чтобы перевернуть
Пасля дэмабілізацыі ў 1947г. з радоў Савецкай арміі В. Быкаў жыў у Гродне, дзе і працаваў мастаком у гродзенскіх мастацкіх майстэрнях, стыльрэдактарам абласной газеты “Гродзенская праўда”

4. З якога года Васіль Быкаў жыў у Мінску?

Нажмите, чтобы перевернуть
З 1978

5. Як называлася кніга гумару В. Быкава і калі яна выйшла?

Нажмите, чтобы перевернуть
“Ход канём”. Выйшла у 1960 г. (адначасова з кнігай ваеннай прозы “Жураўліны крык”)

6. Выканаўцы галоўных роляў у фільме Б. Сцяпанава “Альпійская балада”?

Нажмите, чтобы перевернуть
Джулія – Любоў Румянцава, Іван – Станіслаў Любшын

7. Хто такі Мікола Пашкевіч і якую ролю ён адыграў у жыцці В. Быкава?

Нажмите, чтобы перевернуть
Вельмі аўтарытэтны выкладчык роднай мовы і літаратуры Сваткаўскай школы Мядзельскага раёна. Яму В. Быкаў прысвяціў аповесць “Абеліск”

8. У якім перыядычным выданні ўпершыню была надрукавана аповесць В. Быкава “Альпійская балада”?

Нажмите, чтобы перевернуть
“Маладосць”, 1964, №1

9. У якой кнізе ўпершыню была надрукавана аўтабіяграфія В. Быкава і як тое выданне называлася?

Нажмите, чтобы перевернуть
Зборнік “Пра час і сябе” (Мн., 1966), дзе былі змешчаны ягоныя “Тры абзацы аўтабіяграфіі”

10. Хто такі Партноў і персанажам якой аповесці В. Быкава ён з’яўляецца?

Нажмите, чтобы перевернуть
Следчы паліцэйскага ўчастка. Адмоўны персанаж аповесці В. Быкава “Сотнікаў”

11. Хто быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” у першай палове 60-х гадоў мінулага стагоддзя?

Нажмите, чтобы перевернуть
Пімен Панчанка. Менавіта падчас яго рэдактарства былі надрукаваны знакавыя творы В. Быкава

12. У якіх перыядычных выданнях Масквы і Мінска была надрукавана аповесць “Мёртвым не баліць”?

Нажмите, чтобы перевернуть
“Новый мир”, “Маладосць”

13. Персанаж якога твора В. Быкава меў прозвішча Кавешка і што гэта быў за чалавек?

Нажмите, чтобы перевернуть
Аповесць “Кар’ер”, беларускі дзеяч пранямецкай арыентацыі

14. У якім перыядычным выданні было надрукавана першае літаратурнае апавяданне В. Быкава, як яно называлася і да якога жанру яно адносілася?

Нажмите, чтобы перевернуть
Часопіс “Вожык”, 1947, №23. Апавяданне “Дапякло”. Сатыра, гумар

15. У якім годзе была экранізавана аповесць В. Быкава “Знак бяды”, хто рэжысёр і выканаўцы галоўных роляў?

Нажмите, чтобы перевернуть
1986 г. Рэжысёр – Міхась Пташук. Выканаўцы галоўных роляў: Пятрок – Генадзь Гарбук, Сцепаніда – Ніна Русланава

16. Хто падтрымліваў літаратурныя пачынанні В. Быкава ў маскоўскім часопісе “Новый мир”?

Нажмите, чтобы перевернуть
Аляксандр Твардоўскі

17. Якія творы В. Быкава былі перакладзеныя на ўкраінскую мову і выходзілі асобнымі выданнямі ў савецкі перыяд жыцця пісьменніка?

Нажмите, чтобы перевернуть
“Трэцяя ракета: аповесці” (К., 1964), “Воўчая зграя: аповесць” (К., 1975), “Абеліск: аповесць” (К., 1975), “Пайсці і не вярнуцца” (К., 1983), “Мёртвым не баліць: раман, аповесць” (К., 1990)

18. У якім перыядычным выданні была надрукавана аповесць В. Быкава “Дажыць да світання” і калі гэта адбылося?

Нажмите, чтобы перевернуть
“Маладосць”, 1973, №1

19. У якім годзе В. Быкаў атрымаў званне народнага пісьменніка БССР?

Нажмите, чтобы перевернуть
У 1980

20. Дзе пахаваны народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў?

Нажмите, чтобы перевернуть
Усходнія могілкі г. Мінска

Share: