Лявіцкая Ванда

размещено в: Знаменитые люди | 0

Лявіцкая Ванда Ванда Лявіцкая (25.09.1895 – 08.12.1969), беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадская дзяячка, жонка акадэміка АН БССР Язэпа Лёсіка. Нарадзілася ў мястэчку Радашковічы ў сям’і беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (А.І.Лявіцкага). У 1914 г. скончыла Вышэйшае пачатковае вучылішча ў Радашковічах. Працавала ў беларускай кнігарні, у часопісах “Лучынка” і “Саха”, беларускім дзіцячым прытулку. У 20-х гадах жыла з сям’ёй у Мінску. З 1933 г. – па-за межамі Беларусі.
Першая публікацыя з’явілася ў 1909 г. у газеце “Наша Ніва”. У далейшым яе вершы, апавяданні, артыкулы змяшчаліся на старонках газет “Вольная Беларусь”, “Беларусь”, “Іскры Ільіча” ды іншых перыядычных выданняў.
Літ.: Каханоўскі Г. Адчыніся таямніца часу. Мн.; 1984.

Оставить ответ