Шнуркевіч Вячаслаў

размещено в: Знаменитые люди | 0

Шнуркевіч ВячаслаўВячаслаў Шнуркевіч (1936 – 2010(?), паэт. Нарадзіўся на Уздзеншчыне. Працаваў сталяром Уздзенскага райпрамкамбіната. Служыў у арміі. З 1958 – у г. Маладзечна. Працаваў у будаўнічых арганізацыях горада, потым электразваршчыкам на прадпрыемстве электрычных сетак. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Быў супрацоўнікам Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Купалінка”, якое працуе пры “Маладзечанскай газеце”.
Першыя публікацыі з’явіліся ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Пісаў вершы, краязнаўчыя артыкулы. Аўтар паэтычнага зборніка “Чырвоныя макі” (1998).
Літ.:Я тут бачу свой край…Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія ( уклад М.Казлоўскага. Мн., 2005).

Оставить ответ