Вячаслаў Міхасёнак

размещено в: Знаменитые люди | 0

Вячаслаў Міхасёнак (09.01.1941 – 12.11.2002), беларускі паэт, педагог. Нарадзіўся ў в.Міськія Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і філфак Мінскага педінстытута. Працаваў настаўнікам спеваў і беларускай мовы і літаратуры ў Дубраўскай сярэдняй школе на Маладзечаншчыне (1962 – 1988). Сябраваў з Уладзімірам Караткевічам, які неаднаразова бываў у ягонай гасціннай хаце. Меў унікальную хатнюю бібліятэку і архіў. З’яўляўся членам літаратурнага аб’яднання “Купалінка”, якое працуе пры “Маладзечанскай газеце”. З 1988г. – у Слуцку. Працаваў выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў Прошчыцкай васьмігадовай школе, у гарадскіх школах Слуцка.

З вершамі, артыкуламі выступаў на старонках рэспубліканскага і мясцовага перыядычнага друку. Аўтар кнігі паэзіі “Сіняе рэха”(1997), якая выйшла ў Слуцку, шэрагу цікавых публікацый на гісторыка-краязнаўчую тэматыку. Пахаваны на Случчыне, на радзіме жонкі.

Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная : проза, паэзія, драматургія / уклад. М.Казлоўскі. Мн.,2005.

 

Оставить ответ