Ляшковіч Вячаслаў

размещено в: Знаменитые люди | 0

Ляшковіч ВячаслаўВячаслаў Ляшковіч (24.08.1924 – 17.05.1997), палітычны і грамадскі дзеяч, краязнаўца. Нарадзіўся ў в. Леснікі Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў вясковай сямігодцы. З 1942 г. – на франтах Вялікай Айчыннай вайны: удзельнік баёў на Ленінградскім фронце, у Прыбалтыцы. Некалькі разоў быў паранены. Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. Працаваў рэдактарам раённых газет, сакратаром Маладзечанскага райкама партыі, дырэктарам Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Узнагароджаны шматлікімі медалямі і ордэнамі. Пахаваны на Насілаўскіх могілках. З’яўляецца аўтарам кніг “Найдаражэйшы скарб”, “Помнікі гераізму і славы Маладзечаншчыны”, “Камень пры дарозе”, шматлікіх краязнаўчых артыкулаў у перыядычным друку.
Літ.: Памяць: Гіст. дакум. хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.

Оставить ответ