Зянько Уладзімір

размещено в: Знаменитые люди | 0

Зянько УладзімірУладзімір Зянько (1926 – 1987), паэт, рацыяналізатар, фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Селяўцы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў некалькі класаў польскай пачатковай школы. Займаўся самаадукацыяй. Працаваў шафёрам, слесарам-інструментальшчыкам у лакаматыўным дэпо г. Маладзечна. Першы ў СССР сканструяваў станок па сартыроўцы каляровай і чорнай металічнай стружкі. Лаўрэат прэміі імя К.Заслонава на Беларускай чыгунцы. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Купалінка”. Пісаў лірычныя, жартоўныя, патрыятычныя вершы. Выступаў у друку пад уласным прозвішчам і псеўданімам Уладзімір Верасень. Друкаваўся ў мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друку, беларускай беластоцкай газеце “Ніва”. Склаў кнігу “Спадчына маёй маці” (Мн., 1993), у якую ўвайшлі фальклорныя скарбы розных жанраў, запісаныя ім ад роднай матулі. Памёр у Маладзечне, пахаваны на радзіме.
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскі. мн., 2005.

Оставить ответ