Васіль Лазоўскі (16.06.1953 – 25.07.2015), мастак, педагог. Нарадзіўся ў в.Татаршчына Маладзечанскага раёна ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Маладзе-чанскую сярэднюю школу № 4 і Мінскае мастацкае вучылішча імя Я.Глебава. Працаваў выклад-чыкам малявання і чарчэння ў Кабыльніку (цяпер Нарач) Мядзельскага раёна, мастаком-афарміцелем Маладзечанскай філіі Мінскага мастацка-вытворчага камбіната, выкладчыкам малюнка і жывапісу ў Маладзечанскай мастацкай школе. Удзельнік шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку, і персанальных.Сябра Саюза мастакоў Беларусі (2000). Пахаваны на гарадскіх могілках у Лазаўцы.
Арыгінальны і самабытны мастак са сваёй тэмай і светабачаннем, ён пакінуў прыкметны і адметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.
Літ.: Маладзечанскія мастакі: Альбом. Маладзечна, 2016.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.