Тамаш Зан (21.12.1796 – 19.07.1855), паэт-рамантык, даследчык прыроды, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў в.Мясата Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў Маладзечанскім шляхецкім павятовым вучылішчы, Мінскай гімназіі, а потым на фізіка-матэматычным і гуманітарным факультэтах Віленскага ўніверсітэта. За ўдзел у арганізацыі і кіраўніцтве тайнымі студэнцкімі арганізацыямі філаматаў і філарэтаў у 1824 годзе высланы ў Арэнбург, дзе стварыў першы ў Расіі мінералагічны музей. На радзіму вярнуўся ў 1841 г., дзе займаўся вывучэннем беларускага фальклору.
Пісаў балады, элегіі, трыялеты, песні, вершы.
Аўтар паэм “Табакерка”, “Мёд”, балад “Свіцязь-возера”, “Твардоўскі” ды інш.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.