Тодар Куніцкі

размещено в: Знаменитые люди | 0

Тодар Куніцкі (14.05.1899 – 05.03.1985), беларускі грамадскі дзеяч. Нарадзіўся  ў в. Повязынь Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці у заможнай сям’і. Скончыў мясцовую пачатковую школу і Радашковіцкае вышэйшае пачатковае вучылішча. Вучыўся спачатку на юрыдычным, а потым медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускага студэнцкага саюза. З’яўляўся адным з актыўных удзельнікаў Беларускага сялянскага саюза, уваходзіў у склад Беларускага цэнтральнага аб’яднання выбарчага камітэта, які стварыўся з мэтай падрыхтоўкі да выбараў у польскі Сейм. Друкаваўся на старонках “Беларускай крыніцы”, дзе змяшчаў навукова-папулярныя артыкулы на медыцынскую тэму. Пасля заканчэння ўніверсітэта, працаваў доктарам на Беласточчыне, а потым у Вільні. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам  сярод  хворых. У 1939г. мабілізаваны ў польскае войска. Прымаў удзел у баях з нямецкімі войскамі. З 1940г. – у Вільні. Належыў да Беларускага нацыяналістычнага камітэта, сябраваў з мастаком П.Сергіевічам, спеваком М.Забэйда-Суміцкім. Летам 1944г. выехаў у Польшчу. Жыў у Гданьску, дзе працаваў доктарам-інтэрністам. Пахаваны на мясцовых гарадскіх могілках.

Літ.: Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн.,2006.

Оставить ответ