Таццяна Сапач (26.08.1962 – 28.12.2010), паэтка, журналіст. Нарадзілася ў в. Маркава Маладзечанскага раёна. Скончыла Маркаўскую сярэднюю школу і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Жыла і працавала ў Брэсце, а потым у Гомелі. У 1987 г. пераехала з сям’ёй у Маладзечна, жыла да 1990 г. З 1990 г. – у Вільні. Працавала на Літоўскім тэлебачанні, вяла беларускамоўную перадачу “Віленскі сшытак”. Трагічна загінула ў аўтамабільнай катастрофе, пахавана на мясцовых могілках в. Маркава.
Аўтар кніг паэзіі “Восень” (1991), “Няхай не пакіне нас восень” (2008), “Раннія вершы: факсімільнае выданне”(2014).
Літ.: Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад / укладанне і прадмова М.Казлоўскага. Мн., 2015.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.