Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Тамара Аўсяннікава (Шыпуль) нарадзілася 31 сакавіка 1954 года ў в.Шэлесты Гродзенскай вобласці БССР, у сялянскай сям’і. У 1971 годзе скончыла Палонкаўскую СШ Свіслацкага раёна. Два гады жыла і працавала ў Городна. З 1974 па 1979 год вучоба ў Мінску ў інстытуце замежных моў (зараз Лінгвістычны ўніверсітэт). З 1979 года жыве ў Маладзечне. Працавала ў дзіцячым садку, затым у СШ№5 да выхада на пенсію. Проза і вершы друкаваліся ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе, у васьмі калектыўных зборніках народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”, дыпламант некалькіх конкурсаў, узнагароджана граматай.
Аўсяннікава, Т. Першацветы : зборнік вершаў / Тамара Аўсяннікава (Шыпуль) ; мастак Р. Мяжуеў. — Маладзечна: Друкарня “Перамога”, 2023. — 104 с. : іл. Кніга вершаў паэткі Тамары Аўсяннікавай знаёміць чытачоў з прыроднымі з’явамі ў розныя поры года. Мякка, лірычна распавядае аб любові да прыроды Беларусі: да завеяў, маразоў і адліг, да веснавога абуджэння пасля зімовай спячкі; да летніх клопатаў; прыгажосці родных лугоў і лясоў, да багацця восеньскіх дароў і тужлівых дажджоў. Адрасуецца чытачам маладога і сталага ўзросту. | |
Аўсяннікава, Т. Забаўлянкі : зборнік вершаў / Тамара Аўсяннікава (Шыпуль) ; дызайн Антонія Аўсяннікава. — Маладзечна: Друкарня “Перамога”, 2023. — 24 с. : 21 іл. Кніга вершаў Тамары Аўсяннікавай знаёміць юных чытачоў з незвычайным жывёльным светам, вучыць любові да жыцця. Адрасуецца дзецям дашкольнага ўзросту, бацькам і выхавацелям. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ