Мікола Сільвановіч (псеўд. Мікола Вярба; 09.04.1917 – 13.07.1975), пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Верадова Маладзечанскага раёна. З лета 1944 г. – на эміграцыі. Жыў у Празе, затым у Герэнбергу каля Штургарта. Адзін з стваральнікаў літаратурнага аб’яднання “Шыпшына”, арганізатар майстэрні мастацкага рамяства “Раніца”, выдавец паштоўкі з выявамі дзеячаў беларускага адраджэння. З 1949 г. – у Канадзе. Жыў у Вініпегу, дзе з’яўляўся заснавальнікам Беларускага нацыянальнага камітэту і Беларуска-Канадыйскага нацыянальнага аб’яднання ў правінцыі Манітоба.
Аўтар вершаў, апавяданняў, артыкулаў, якія друкаваліся ў беларускім замежным перыядычным друку і ў дзесяцітомнай энцыклапедыі Канады (1956 – 1957).
Літ.: Наталля Гардзіенка. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі / Запісы Бініму. Мн., 2014.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.