Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Людка Сільнова – паэтка і перакладчыца. Нарадзілася ў Маладзечна. Кароткае літаратурнае імя ўзяла з аднайменнага верша знакамітага земляка Янкі Купалы. Скончыла філалагічны факультэт БДУ у 1979 годзе. Працавала на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага раёна і Мінска, з 1986 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Людка Сільнова – адна з самых адметных беларускіх паэтэс, у творчай скарбонцы якой сабрана шматжанравае суквецце вершаў. Галоўны аб’ект яе творчасці – чалавек. Яе заўсёды хвалюе, як ён сябе пачувае ў гэтым сучасным інфармацыйным свеце, што пастаянна трансфармуецца, ці застаецца ў яго вольнага часу і месца для шчырасці, сяброўства, кахання.Паэтычным творам и празаічным публікацыям Людкі Сільновай уласціва вытанчанасць слова і вобраза, пачуццёвыя глыбіні, дакладнасць думкі. У творах адлюстраваны роздум над жыццём, лёсам жанчыны і чалавека-творцы, раскрыты тэмы паэта і паэзіі, дабра і зла, кахання, роднай прыроды, фальклорныя матывы. Каб выказаць свае эмоцы, пачуцці і думкі, ёй часам неабходны эксперыменты з жанрамі і формамі, у выніку якіх паэтэса стварае незвычайныя спалучэнні.
Яе вершы-малюнкі, «самаробныя» кнігі ў стылі «хэнд-мэйд-бук» або «арт-бук» сталі прыкладам адлюстравання новых авангардных, мадэрнісцкіх кірункаў як у сусветнай, так і ў беларускай літаратуры напрыканцы ХХ ст. Прычым аўтарка памайстэрску захоўвае баланс паміж формай і зместам. Ідэйна-эстэтычнае напаўненне твораў Л. Сільновай грунтуецца ў першую чаргу на класічнай кніжнай культуры.
Вершы паэтэсы перакладзены на польскую, украінскую, славацкую, македонскую, славенскую, англійскую і чэшскую мовы.
Аўтарка зборнікаў вершаў «Ластаўка ляціць» (1993), «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» (2001), «Зачараваная краіна»(2007), фантастычных коміксаў «Агністыя дзьмухаўцы» (1997), кнігі літаратуразнаўчных твораў «Крышталёвы сад» (2007), кнігі для дзяцей і юнацтва «Рысасловы»(1994) – кірыліца ў малюнках. Лаўрэат прэмій «Гліняны Вялес» (1994) і «Залаты апостраф» (2014).
Сільнова, Л. Д. Ластаўка ляціць… : вершы / Л.Д.Сільнова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 95 с. -(Першая кніга паэта) «Я – жыцця паэтычнае люстра»,– так рэкамендуе сябе паэтка. Асноўны матыў яе вершаў – мажорны. Ветразь, далягляд, сусвет, Ікар, шчасце, каханне – словы-фарбы, з якіх і складаецца палітра першага сборніка аўтара | |
Сільнова, Л. Рысасловы / Людка Сільнова. – Полацак: Полацкая ляда, 1994. – 35 с. – (Паэзія новай генэрацыі). Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за зборнік візуальнай паэзіі «Рысасловы» (1994). Невялічкі зборнічак стаўся з’явай беларускай літаратуры і патрапіў у гісторыю айчыннага мастацтва. Гэта першы зборнік беларускай візуальнай паэзіі. Людка Сільнова абрала кодавыя для сябе словы і паспрабавала праз малюнак перадаць іх паэтычны сэнс. Зразумела, сярод гэтых словаў ёсць і «Беларусь», і «воля», і «жыцьцё», і «Хрыстос», і «праўда» – найбольш істотныя словы-сімвалы для таго часу – часу нацыянальнага абуджэння, знікнення Савецкага Саюза і паўставання незалежнай Рэспублікі Беларусь | |
Сільнова, Л. Агністыя дзьмухаўцы : візуал. проза / Людка Сільнова. – Берасце : Лаўроў, 1997. – 30 с. Кнігу склала «візуальная проза інтымна-філасофскага характару, своеасаблівыя экалагічныя коміксы на тэму ўзаемаадносін людзей паміж сабой і шматколерным навакольным асяроддзем». | |
Сільнова Л. Зеленавокія воі і іх прыгажуні: вершы з прысвячэннямі / Л. Сільнова. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. – 72 с. У кнігу ўвайшлі вершы розных гадоў, падабраныя па прынцыпу адпаведнасці асноўнай ідэі кнігі – духоўнага ваярства, пачуцця дружыннасці, дароўнага святла і, у рэшце рэшт, агульнага лёсу ўсіх творцаў, людзей мастацтва. | |
Сільнова, Л. Крышталевы сад : кніга крытыкі / Людка Сільнова. – Мінск: Выдавец І.П.Логвінаў, 2007. – 143 с. Кніга крытычных нарысаў. У ёй таксама прадстаўлены літаратурныя партрэты культурных дзеячоў 1990-х гадоў. Кніга выдадзена ў выдавецтве «Логвінаў» у 2007 годзе ў сэрыі «Другі фронт мастацтваў». | |
Сільнова,Л. Зачараваная краіна: вершы/ Людка Сільнова. – Мінск: Лімарыус,2007. – 160с. Кніга аўтара – гэта вобразы хараства,убачаныя з вышыні птушынага палету знаёмай паэткі-ластаўкі, вобразы – дзівосныя, загадкавыя і непаўторныя. Чытач знойдзе ў гэтай кнізе радкі сучаснай інтэлектуальнай, унечым эксперыментальнай лірыкі. | |
Сільнова, Л. Горад Мілаград : кніга вершаў / Людка Сільнова. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 187,[1]с. Вершы з новай кнігі Людкі Сільновай прысвечаны ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць часам нават з сівой даўніны і легенд, аўтарка даследуе ролю асобнага чалавека ў жыцці сучаснага вялікага горада і інфармацыйнага грамадства. На дапамогу ёй прыходзяць здабыткі сучаснай навукі, музыка і ўласная «тэхніка дэтэктыўнага пісьма» | |
Сільнова, Л. Матылёк на кары дрэва: зборнік вершаў / Людка Сільнова. – Мінск: А.М.Янушкевіч, 2017. Зборнік лаўрэата прэміі «Залаты апостраф-2014» складаюць вершы пра ўнутраны свет жанчыны, унучкі вёскі і сучаснай гараджанкі, якая месіць мову, як цеста для піражкоў з чырвоным ягадным варэннем, каб забраць іх з сабой у парк, на прыроду. І на пледзе, падобным да карычневага футра мядзведзя, гартаць разам з ветрам кніжку, назіраць за палётам матылька і смакаваць па кавалачках – | |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ