Сяргей Прытыцкі (01.02.1913 – 13.06.1971), дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі. Нарадзіўся ў в.Гаркавічы на Падляшшы (Польшча). Адзін з арганізатараў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Сакратар Крынкаўскага павятовага, Гродзенскага акруговых камітэтаў КСМЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскай палітычнай паліцыяй. У студзені 1936 г. у Віленскім акруговым судзе ў час суда над падпольшчыкамі Прытыцкі па заданні ЦК КПЗБ страляў у правакатара. Быў цяжка паранены, прыгавораны да пакарання смерцю, але дзякуючы актыўнай падтрымцы працоўных Заходняй Беларусі, Еўропы, ЗША і СССР смяротны прысуд быў зменены пажыццёвым зняволеннем. У верасні 1939г. быў вызвалены з турмы. Займаў розныя адказныя пасады ў апараце савецкага кіраўніцтва. У час вайны адзін з кіраўнікоў штаба партызанскага руху ў Польшчы і Беларусі. У 1949 – 52 гг. і ў 1953 – 62 гг. першы сакратар Гродзенскага, Баранавіцкага, Мінскага і Маладзечанскага абкамаў КПБ. З 1968г. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Памёр і пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Імем Прытыцкага названа вуліца ў Маладзечна. Захаваўся дом, у якім ён жыў у паваенны час.
Літ.: Памяць : Гістарычна-дакументальная хроніка Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Мн., 2002.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.