Юзя Шчупак (Язэп Язэпавіч Сайкоўскі; 1890 – 1936), беларускі асветнік, паэт. Нарадзіўся ў мястэчку Радашковічы ў сям’і муляра. Скончыў тры класы Радашковіцкага царкоўна-парафіяльнага вучылішча. Далейшую асвету здабываў шляхам самаадукацыі. Працаваў мулярам, удзельнічаў у дзейнасці беларускага аматарскага тэатра, нацыянальных арганізацыяў. Памёр і пахаваны ў Радашковічах.
Як паэт дэбютаваў у “Нашай Ніве” (1908) вершам “Весела, смела…”. Друкаваўся на старонках беларускіх перыядычных выданняў.
Літ.: Каханоўскі Г. “Адчыніся, таямніца часу”. Мн., 1984.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.