Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Семашкевіч Рыгор паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся 12 верасня 1945 года ў в. Дамашы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў дырэктарам школы на Смаргоншчыне, выкладчыкам беларускай літаратуры ў Белдзяржуніверсітэце.Трагічна загінуў 11 чэрвеня 1982 года у Мінску, пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член СП Беларусі з 1969 г. Першыя публікацыі з’явіліся ў 1960 г. Аўтар кніг паэзіі і прозы: «Леснічоўка» (1968), «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968), «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе» (1971), «Субота» (1973), «Выпрабаванне любоўю»(1982), «Лічыла дні зязюля» (1987), «Янка Купала і беларускае адраджэнне» (Маладзечна, 2012).
Семашкевіч, Р. Леснічоўка: Вершы / Р. Семашкевіч. — Мінск: Беларусь, 1968. — 63 с. | |
![]() | Семашкевіч, Р. Субота: Вершы / Р. Семашкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. — 110, [1] с. Сувязь гістарычнага мінулага нашага народа з гераічным сённяшнім, апяванне роднай прыроды, высакародных пачуццяў любві, дружбы — асноўныя тэмы кнігі |
![]() | Семашкевіч, Р. Бацька ў калаўроце: аповесць / Р.Семашкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. — 175 с. Галоўны герой гумарыстычнай аповесці «Бацька ў калаўроце» — няздатны вучоны і педагог, якога дасціпныя аспіранты празвалі Бацькам. У гратэстнай форме аўтар высмейвае некаторыя праявы псеўданавуковасці і прыстасаванства ў навуковым асяроддзі |
![]() | Семашкевіч, Р. Выпрабаванне любоўю: Эсе, артыкулы / Р. Семашкевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. — 206 с. У кнізе шмат увагі надаецца пытанням развіцця беларускай літаратуры і культуры пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар аналізуе творчасць беларускіх паэтаў Р.Барадуліна, Я.Янішчыц, Ю.Голуба, В.Коўтун, А.Разанава. |
![]() | Семашкевіч, Р. Лічыла дні зязюля: Вершы, аповесці, эсе / Р. Семашкевіч; Прадм. Д. Бугаева. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 508 с. У лепшых вершах Р.Семашкевіча выразна адчуваецца чалавечая душа аўтара, яго спагадлівасць да людзей, яго жыццялюбства. Паэту характэрна дакладнасць у адлюстраванні жыццёвых рэалій, апора на ўласна перажытае, ўменне перадаць і зберагчы і песенныя інтанацыі, і парывістасць танца, і плаўнасць апавядання. |
![]() | Семашкевіч, Р. Янка Купала і беларускае адраджэнне: [выбраныя творы] / Рыгор Семашкевіч. — Маладзечна : Победа, 2012. — 195, [2] с. У кнігу выбраных твораў Рыгора Семашкевіча ўвайшло ўсё лепшае з яго навуковай спадчыны. Пачынаючы ад нарыса «Янка Купала і Наша Ніва» і заканчваючы манаграфіяй «Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе (канец XIX — пачатак XX ст.)». Напісаная ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя яна вызначаецца высокім прафесійным узроўнем, неардынарнасцю думак і смеласцю высноў. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ