Рыгор Семашкевіч (12.09.1945 – 11.06.1982), паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Дамашы Маладзечанскага раёна ў сялянс-кай сям’і. Скончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў дырэктарам школы на Смаргоншчыне, выкладчыкам беларускай літаратуры ў Белдзяржуніверсітэце.Трагічна загінуў у Мінску, пахаваны на Чыжоўскіх могілках. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член СП Беларусі з 1969 г.
Першыя публікацыі з’явіліся ў 1960 г. Аўтар кніг паэзіі і прозы: “Леснічоўка” (1968), “Браніслаў Эпімах-Шыпіла” (1968), “Беларускі літаратурна-грамадскі рух у Пецярбурзе” (1971), “Субота” (1973), “Выпрабаванне любоўю”(1982), “Лічыла дні зязюля” (1987), “Янка Купала і беларускае адраджэнне” (Маладзечна, 2012).
Літ.: Семашкевіч Р.Янка Купала і беларускае адраджэнне. Мн., 2012.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.