Раман Семашкевіч (1904 – 1937), беларускі мастак, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у родным мястэчку, закончыўшы пачатковую школу. У пачатку 20-х гадоў вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, наведваў студыю выяўленчага мастацтва, якой кіраваў Язэп Драздовіч. У канцы 1925 г. перайшоў нелегальна польска-савецкую мяжу і апынуўся ў Мінску. Удзельнічаў у 3-й Усебеларускай мастацкай выставе. У пачатку 30-х гадоў паступіў вучыцца ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве. Напісаў партрэты Я.Купалы, Я.Коласа, А.Грыневіча, Валянціна Таўлая ды інш. Быў арыштаваны ў лістападзе 1937 г. супрацоўнікамі НКУС, а ў наступным месяцы расстраляны. Пры арышце ў яго былі сканфіскаваны каля 200 жывапісных прац.
Літ.: Ліс А. Пякучай маланкі след. Мн., 1981; Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн., 2006.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.