8 студзеня 2021 года спаўняецца 85 год з дня нараджэння Г.А. Каханоўскага – вучонага-краязнаўцы, даследчыка і настаўніка, сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны, шчырага беларуса. На жаль лёс адмераў яму усяго 58 год.
Шмат зрабіў ён для вывучэння гісторыі і культуры роднага краю, Маладзечна і Маладзечанскага раёна. Яго спадчына – гэта працы па археалогіі, фалькларыстыцы, этнаграфіі, гісторыі населеных пунктаў. Нельга пераацаніць значэнне яго творчага і навуковага ўкладу ў абуджэнне нацыяльнай памяці беларусаў.
Унікальны, светлы талент! Сапраўдны сейбіт праўды!
Да юбілею знакамітага земляка даведачнай службай цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны Інфарм-рэліз “А ўсё ж такі мы жывем”, які ўключае ў сябе наступныя мерапрыемствы:
Прэзентацыя: "А ўсё ж такі мы жывём" (Сайт бібліятэкі);
Біябібліяграфічная выстава “Першаадкрывальнік з-пад Маладзечна” (файе бібліятэкі);
Бібліяграфічныя пазлы: “Творчая спадчына Г.А. Каханоўскага”