Анлайн-конкурс чытальнікаў
“О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаванага да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”

Уладзімір Дубоўка зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціўшы беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі творамі. Яго бліскучы талент стварыў новы, кранальны і ўзвышаны вобраз Беларусі часу бурлівых грамадскіх перамен.

Мэта конкурсу – далучэнне шырокай грамадскасці да святкавання 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, а таксама прыцягненне ўвагі да новага раздзела віртуальнага праекта НББ “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечанага творчасці паэта.

Задачы конкурсу:

–  папулярызацыя творчасці беларускага пісьменніка У. Дубоўкі;

–  павышэнне цікавасці грамадства да беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры;

–  прыцягненне ўвагі грамадскасці да фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, даступных анлайн;

–  развіццё творчага патэнцыялу асобы.

Арганізатар: Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Інфармацыйныя партнёры: часопісы “Маладосць” (РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”) і “Бярозка”.

Удзельнікі конкурсу: усе жадаючыя.

Тэрміны конкурсу: 1 кастрычніка – 15 лістапада 2020 г.

Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.

Умовы конкурсу:

  1. Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com спасылку на свой запіс. У лісце таксама паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы/працы, кантактны нумар тэлефона.
  1. Заяўкi на конкурс прымаюцца з 1 кастрычніка па 15 лістапада 2020 г.
  1. Удзельнік дазваляе выкарыстоўваць сваю конкурсную работу на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках з абавязковым азначэннем аўтарства.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў. Крытэрыі ацэнкі відэа: выразнасць чытання і артыстычнасць выканання. Акрамя таго, плануецца прыз для пераможцы глядацкіх сімпатый (відэачытанне, якое атрымае найбольшую колькасць падабаек у сацсетках) і прыз сімпатый рэдакцыі часопіса “Маладосць”.

Пераможцы будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г.

У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выкладчыкі, акцёры i iншыя эксперты.

Узнагароды пераможцам конкурсу:

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны:

–  памятнымі дыпломамі;

–  запрашэннем на мерапрыемства, прысвечанае творчасці пісьменнікаў літаб’яднання “Маладняк”, якое пройдзе ў Нацыянальнай

бібліятэцы Беларусі ў студзені;

–  бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);

–  размяшчэннем конкурснай работы і інфармацыі пра аўтара на партале і ў сацсетках бібліятэкі, а таксама на інфармацыйных рэсурсах

часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”;

–  кнігамі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”;

–  падарункамі ад часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Акрамя галоўных пераможцаў, дзесяць лепшых работ і пераможца глядацкіх сімпатый будуць адзначаны:

–  памятнымі дыпломамі;

–  бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);

–  размяшчэннем інфармацыі пра аўтараў на партале і сацсетках бібліятэкі, сайтах часопісаў “Маладосць”“Бярозка”;

–  прадугледжаны спецыяльны прыз ад часопіса “Маладосць” (прыз сімпатый рэдакцыі).

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на

старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Тэлефоны для даведак: 293-27-19, 293-29-69 ці пішыце на электронную крынку oniki@nlb.by

Падрабязней