Зяновіч Пётра

размещено в: Знаменитые люди | 0

Зяновіч ПётраПётра Зяновіч (1892 – 1947), педагог, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў мястэчку Лебедзева Маладзе-чанскага раёна. Удзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1914). Працаваў настаўнікам на Віленшчыне. Прымаў удзел у баях Першай сусветнай вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў. Служыў пад Рыгай. Пасля дэмабілізацыі вяртаецца на Радзіму. Працаваў настаўнікам у Лебедзеве, загадчыкам Лекарэўскага народнага вучылішча Мінскага павета. У 1920 г. заканчвае Беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. Аказваў дапамогу Сымону Рак-Міхайлоўскаму ў адкрыцці Барунскай беларускай настаўніцкай семінарыі, дзе ў будучым выкладаў беларускую мову і літаратуру. У міжваенны перыяд настаўнічаў на Віленшчыне. Падчас вайны працаваў дырэктарам Лебедзеўскай школы, дзе выкладаў родную мову і літаратуру. Быў рэпрэсаваны. Загінуў на Варкуце.
Літ.: Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак. Мн., 2006.

Оставить ответ