Пятро Бітэль (19.06.1912 – 18.10.1991), беларускі пісьменнік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся ў мястэчку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і служачага. Скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю, Вышэйшыя настаўніцкія курсы. Працаваў настаўнікам пачатковых школ на Гродзеншчыне і Віленшчыне, служыў у польскім войску. У 1950 годзе быў рэпрэсаваны. У 1956 годзе – датэрмінова вызвалены са зняццем судзімасці. Служыў святаром, працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Вішнеўскай сярэдняй школе, што на Валожыншчыне. Скончыў завочна беларускі філфак Мінскага педінстытута імя М.Горкага(1970) і Дзяржаўныя цэнтральныя курсы завочнага навучання “Ин-яз” у Маскве(1970). У апошнія гады жыў у Маладзечне, супрацоўнічаў з мясцовым перыядычным друкам. Член СП Беларусі з 1985 г. Пахаваны на мясцовых могілках у Вішневе Валожынскага раёна.
Друкавацца пачаў у 1939г. у польскамоўным часопісе “Настаўніцкія справы”, які выходзіў у Вільні. Аўтар кніг “Замкі і людзі” (1968), “Паэмы”(1984), “Дзве вайны”(1990). Пераклаў на беларускую мову буйнейшыя творы Адама Міцкевіча, раманы Ю Крашэўскага, Апулея і інш.
Літ.: Беларускія пісьменнікі (1917 – 1990): Даведнік / Склад.А.К.Гардзіцкі.Мн.,1994
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.