Вера Ніжанкоўская-Тарашкевіч (21.02.1901 – 07.05.1998), беларуская асветніца, мемуарыстка, дачка гісторыка А.Сніткі. Нарадзілася ў фальварку Кальзберг Маладзечанскага раёна ў заможнай сям’і. Скончыла Інстытут высокародных дзяўчат у Петраградзе (апошні выпуск, 1918). Вучылася ў Віленскім універсітэце імя Стафана Баторыя, належала да Беларускага студэнцкага саюза. У 1923 г. выйшла замуж за беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Жыла ў Вільні, а потым, да канца сваіх дзён, у Радашковічах.
Аўтар успамінаў пра Браніслава Тарашкевіча, Аляксандра Уласава, Радашковіцкую беларускую гімназію імя Ф.Скарыны, якія друкаваліся ў сучасным беларускім перыядычным друку.
Літ.: Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966; Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гістарычны жыц-цяпіс: Пераклад з польскай мовы Я.Касцюка. Мн., 1996.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.