Агінскі Міхал Клеафас

размещено в: Знаменитые люди | 0

Агінскі Міхал Клеафас Міхал Клеафас Агінскі (07.10.1765 – 15.10.1833), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, літаратар. Нарадзіўся ў мястэчку Гузаў каля Варшавы. Жыў у розных гарадах Еўропы. З 1789 г. надзвычайны пасол у Галандыі, выконваў дыпламатыч-ную місію ў Лондане. Удзельнічаў ў паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, пасля паразы паўстання эміграваў у Прусію, потым у Францыю. У 1802 г. вярнуўся ў Беларусь. Жыў у сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні. Пасля смерці дзядзькі (1814) стаў гаспадаром маладзечанскіх уладанняў. Значную частку пакояў маладзечанскага замка аддаў пад патрэбы мясцовага павятовага вучылішча. Падарыў яму частку сваёй бібліятэкі, а таксама музычныя інструменты. У 1822 г. Міхал Клеафас Агінскі пакідае Залессе і маладзечанскія ўладанні. З 1823 г. жыў у Італіі.
Вядомы як кампазітар, мемуарыст. Аўтар папулярных паланэзаў, у т.л. паланэза ля-мінор “Развітанне з Радзімай”, аднаактавай оперы “Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры” на ўласнае лібрэта, выдаў на французскай мове “Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.” (т. 1-4, 1826 – 27).
Літ.: Бэлза И.Михаил Клеофас Огиньский. 2 изд. М.,1974; Залуский Анджей. Время и музыка Михаила Клеофаса Огинского. Мн., 1999.

Оставить ответ