Мерапрыемствы па ўшанаванні памяці Янкi Галубовічa

На працягу 2023 года у ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” быў арганізаваны раённы бібліятэчны конкурс крыжаванак па творчасці пісьменніка Я.Галубовіча “Ад студзеня да студзеня”. Бібліятэкары з захапленнем уключыліся ў дадзеную работу, праяўляючы творчасць і незвычайную фантазію. У выніку, кожная бібліятэка зрабіла напрацоўкі, якія будуць выкарыстаны ў рабоце з дзіцячым чытачом. Бібліятэкары дапоўнілі свае маляўнічыя крыжаванкі рэбусамі, размалёўкамі, загадкамі і ншымі гульнёвымі элементамі.

Узнагароды атрымалі:

1 месца прысуджана бібліятэкарам сельскіх інтэграваных бібліятэк аг. Гранічы Яцыновіч І.П. і в. Раёўка Шлойда Г.В., за арыгінальнасць зместу крыжаванкі, дызайн афармлення.

2 месца – бібліятэкару ІІ катэгорыі сельскай інтэграванай бібліятэкі аг. Гарадок Леган Н.І. і бібліятэкару І катэгорыі сельскай бібліятэкі аг. Аляхновічы Касіла Т.М., за нестандартнасць і дызайн афармлення.

3 месца – калектыву гарпасялковай бібліятэкі-філіяла г.п.Радашковічы (заг.Т Жаўнерчык Т.І.), за адпаведнасць зместу крыжаванкі абранай тэме, высокую якасць мастацкага афармлення.

Прысуджаны таксама заахвочвальныя месцы: бібліятэкару сельскай бібліятэкі в.Краснае Саковіч В.М. і бібліятэкару сельскай інтэграванай бібліятэкі аг. Выверы Лемантовіч І.А., за арыгінальнасць зместу крыжаванкі.


У любую пару года слухай родную прыроду

 

У ліпені – верасні 2023 года у ДУК “Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча” быў арганізаваны раённы конкурс мастацкіх вырабаў, прысвечаны творчасці пісьменніка Я.Галубовіча “У любую пару года слухай родную прыроду”.

У конкурсе прынялі актыўны ўдзел чытачы, бібліятэкарі і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнікі фантазіравалі і рабілі арыгінальныя, цікавыя, незвычайныя, прыгожыя і эксклюзіўныя вырабы. У выніку такой творчай дзейнасці былі прадстаўлены работы з прыродных матэрылаў, дрэва, паперы, пластыліну і інш. Узнагароды атрымалі дзеці і дарослыя удзельнікі.

Сярод дзяцей у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва на плоскасці” прысуджана аўтарам работ:

1 месца – Сурта Глебу

2 месца – Бузулёвай Ульяне

3 месца –  Бузулёвай Соф’і.

За якасць і майстэрства выканання работы заахвочвальнае месца прысуджана Рабой Екацярыне.

Сярод дарослых:

1 месца – Мікліс Жане Іванаўне

2 месца –  Хіла Алене Іванаўне

3 месца – Сянько Святлане Іванаўне.

У намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў аб’ёме” прысуджана аўтарам работ:

1 месца – Гарадзёнку Іллі

2 месца – Стасяловіч Арцёму

3 месца – Міцкевіч Вікторыі.

За разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных матэрыялаў, адпаведнасць тэме конкурса работы, заахвочвальнае месца прысуджана Сарока Арцёму.

Сярод дарослых:

1 месца – Юшкевіч Наталлі Пятроўне і Ракоць Сяргею Ігаравічу

2 месца – Шлойдзе Глафіры Віктараўне

3 месца – Собаль Марыі Ягораўне.

Прыз глядацкіх сімпатый заваявалі работы Вярбіцкай Анастасіі, Леговіч Ілоны і Патаповіч Маргарыты. Менавіта такія конкурсы садзейнічаюць папулярызацыі творчасці пісьменнікаў, дапамагаюць удзельнікам раскрыцца, развіць мастацкі густ і праяўляць свае таленты. Але самае галоўнае, можна весела і з карысцю бавіць вольны час с сябрамі.

Анлайн-конкурс буклукаў па творчасці Янкі Галубовіча

Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі падведзены вынікі раённага конкурсу буклукаў па творчасці пісьменніка, нашага земляка Я.Галубовіча. Конкурс праходзіў з 1 жніўня па 10 верасня 2023 года сярод  чытачоў і бібліятэкараў раёна з мэтай папулярызацыі кнігі і чытанні і развіцця творчага патэнцыялу бібліятэкараў.

Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу выступіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя М.Багдановіча. Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася стварыць фота-кампазіцыю, дзе галоўны элемент кніга, выкарыстоўваючы выразныя сродкі, розныя атрыбуты ў афармленні і элементы дэкору, якія адпавядалі тэме і настрою здымка.

Канкурсаны, ствараючы буклук, праявілі творчасць і фантазію, вельмі адказна падышлі да падбору атрыбутаў, якія раскрываюць змест кнігі, выкарыстоўвалі розныя магчымасці, каб перадаць настрой твора. Пераможцы конкурсу вызначаліся шляхам анлайн-галасавання на сайце бібліятэкі. Лепшымі сталі:

1-е месца: буклук па кнізе «Дзівосы роднай прыроды» (Саганава В.Ю.);

2-е месца: буклук па кніге «Зязюля дзетак шукала»(Бажко Н.І.);

3-е месца: буклук па кнізе «Хто рукавічку згубіў» (Боган Н.А.);

Заахвочвальнае месца: буклук па кнізе «Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць»(Яцыновіч І.П.).

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу за творчы падыход да

стварэння буклукаў!

Пісьменнік дабрыні і шчырасці

Да дня нараджэння Янкі Галубовіча ў сельскай бібліятэцы-клубе № 17 в.Вязынка прайшла літаратурная вечарына “Пісьменнік дабрыні і шчырасці”.

Кнігі Янкі Галубовіча жывуць сярод чытачоў і вучаць дабру, праўдзе і справядлівасці, што так характэрна для ўсёй творчасці пісьменніка. На запрашэнне прыйсці на вечарыну ў бібліятэку адгукнуліся і дзеці, і дарослыя. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, прайшліся па старонках яго кніг, пазнаёміліся з народнымі прыкметамі, якія аўтар прыводзіць у сваіх казках, апавяданнях.

Дарослыя паўдзельнічалі ў віктарыне “Шляхам жыцця”. Дзеці складвалі мазайку, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсе загадак “Лясныя жыхары”, конкурсе пасловіц і пагаворак “Народная мудрасць”.

Каляндар прыроды Янкі Галубовіча

14 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №1 былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў да твораў Янкі Галубовіча “Каляндар прыроды Янкі

Галубовіча”.

Праходзіў конкурс з 10 мая па 10 чэрвеня сярод дзіцячага чытача  ў мэтах ушанавання памяці і папулярызацыі творчасці пісьменніка, ураджэнца

Маладзечаншчыны – Янкі Галубовіча. Дзеці з вялікай цікавасцю чытаюць кнігі Янкі Галубовіча і з задавальненнем намалявалі малюнкі, якія адлюстроўваюць тэматыку яго твораў. Было разгледжана 25 работ. Юныя чытачы вельмі пастараліся, няпросто было зрабіць выбар, працы атрымаліся выразнымі, акуратна выкананымі і добра аформленымі. Па выніках конкурсу пераможцам былі ўручаны дыпломы  і памятныя падарункі.

“Читаем друг другу, читаем по кругу”

14 чэрвеня для дзяцей летняга аздараўленчага лагера ДУА “Гарадоцкая базавая школа” сельская інтэграваная бібліятэка №10 аграгарадка Гарадок арганізавала літаратурныя гонкі “Читаем друг другу, читаем по кругу” па творчасці знаёмага ўсім празаіка Янкі Галубовіча.

Бібліятэкар напомніла аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Дзецям было прапанавана трынаццаць назваў яго твораў. Чыталіся гэтыя творы з інтанацыяй і выразна. З цікавасцю слухаліся прачытанныя па кругу апавяданн і казкі такія як “Зязюля дзетак шукала”, “Янотавы абяцанкі”, “Шчодрая вавёрка”, “Гадзюкі ля вогнішча”, “Госця”, “Сустрэча”, “Сквапны бабёр”, “Кот Герадот”, “Васількова радасць” і інш. Слухалі вельмі уважліва, бо на наступны дзень патрэбна было свае веды  прымяніць у прызавой віктарыне-пошуку “Вучыў любіць і берагчы родную прыроду”.

Дзівосы роднай прыроды

Творчую майстэрню “Дзівосы роднай прыроды” арганізавалі 13 чэрвеня супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №1 для наведвальнікаў летняга аздараўленчага лагера ДУА ”Сярэдняя школа  №12 г.Маладзечна”, з мэтай зацікавіць дзяцей творчасцю Я.Галубовіча і пабудзіць да ўдзелу у раённым конкурсе мастацкіх вырабаў, прысвечаным творчасці пісьменніка “У любую пару года слухай родную прыроду”.

Пасля знаёмства з жыццём і творчасцю аўтара, бібліятэкар прапанавала дзецям паспрабаваць свае сілы ў

стварэнні кампазіцыйнай сцэны на аснове невялічкага  апавядання  Янкі Галубовіча “Вожык і ручаёк”. Кожны удзельнік мог выбраць від творчасці па свайму густу; маляваць, выразаць, ляпіць з пластыліну, размяшчаць кампазіцыйна і клеіць гатовыя

нарыхтоўкі кветак, дрэў, грыбоў, вожыкаў і г.д. Сумесная камандная работа стварыла атмасферу сяброўства, яднання і падтрымкі адзін аднаго. Задаволенымі засталіся ўсе.

Літаратурная гульня “Па лясных сцяжынках”

26 мая спаўняецца 81 год з дня нараджэння пісьменніка Янкі Галубовіча. Напісаныя прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай казкі і апавяданні Я.Галубовіча ўзнімаюць маральныя і філасофскія праблемы і праз прыгоды персанажаў-жывёл вучаць дзяцей любіць прыроду, быць працавітымі, цаніць сяброўства, дапамагаць слабым.

Аўтар піша з душэўнай цеплыней пра тое, што сам добра ведае, што яму пашчасціла ўбачыць на ўласныя вочы. Ён аткрывае маленькім чытачам лясныя таямніцы, вучыць дапамагаць звярам і птушкам, якія трапілі ў бяду, знаёміць з лекавымі раслінамі.

Менавіта з гэтай нагоды напярэдадні дня нараджэння пісьменніка ў Аляхновіцкую бібліятэку завіталі выхаванцы дзіцячага садка на літаратурную гульну “Па лясных сцяжынках”.

Блукаючы па ім, дзеці знайшлі шмат грыбоў, а ядомыя яны ці не, даведаліся, калі адказалі на пытанні крыжаванкі “Царства грыбоў”. А якой парой года яны растуць у лесе здагадаліся, калі склалі пазлы пад назай “Поры года”. Якія дрэвы трапляліся ім на шляху, даведаліся з гульні-віктарыны “Дрэвы. Лісточкі. Плады”.

Пагуляць па лясных сцяжынках дзецям дапамог лэп-бук па кнізе Я.Галубовіча “Ад студзеня да студзеня”. Гульня выклікала ў выхаванцаў вялікую цікавасць. Яны паказалі выдатныя веды роднай мовы.

Жывое слова Янкі Галубовіча

 

25 мая у сельскай інтэграванай бібліятэцы аг. Выверы прайшла выстава-віктарына “Жывое слова Янкі Галубовіча”, прымеркаваная да дня нараджэння пісьменніка. Янка Галубовіч добра вядомы чытачам бібліятэкі як, празаік і публіцыст. Яго творы адрасаваны як для дарослых, так і для дзяцей. Аўтар вызначаецца сваім адметным стылем, манерай пісьма, тэмай, прыгожай, сакавітай, з мясцовымі асаблівасцямі беларускай мовай.

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб жыцці і творчасці пісьменніка, а затым прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне, адказы на пытанні якой можна было знайсці ў кгнігах Я.Галубовіча.

Дзівосы роднай прыроды

Інтэрактыўныя выставы з’явіліся з укараненнем інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці бібліятэк. Яны спалучаюць друкаваныя дакументы (кнігу, ілюстрацыі) з мультымедыйнымі кампанентамі.

Сельская інтэграваная бібліятэка в. Раёўка прадставіла ўвазе чытачоў інтэрактыўную выставу “Дзівосы роднай прыроды” па творчасці Янкі Галубовіча.

Асноўная задача ўдзельніка разгадаць крыжаванку. Пытанняў 12. Ад кожнага пытання цягнецца дапаможная нітачка пэўнага колеру. Рухаючыся па ёй удзельнік знаходзіць адказ на пытанне.

Гэта можа быть малюнак жывёлы ці птушкі, Кніга, у якую ўкладзена падказка на якой старонцы шукаць адказ. Альбо рэбус ці карта з адзначаным пунктам

Спіс літаратуры

  1. Галубовіч І. І. Вавёрчыны кватаранты: апавяданні і казкі: для дзяцей мал. шк. узросту / Янка Галубовіч ; маст. Н, А. Чарапанава. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. – 160 с. : іл.
  2. Галубовіч Янка. Ад студзеня да студзеня: Каляндар прыроды: Для мал. і сярэд. шк. узросту. – Мн.: ТАА «Асар», 2003. – 144 с., іл. Галубовіч Я. У бары на світанку: Абразкі. – Мн.: Полымя, 1995. – 93 с, іл.
  3. Галубовіч Я. Шчодрая вавёрка : казкі: для дзяцей мал. шк. узросту/ Янка Галубовіч; маст. Юлія Пякіна. – Мінск: Звязда, 2015. – 96 с.

“Поле цудаў” па творах Янкі Галубовіча

Уся літаратурная Беларусь ведае пісьменніка і публіцыста Янку Галубовіча (Янку Баравога), выхадца з нашай Маладзечанскай зямлі. Пісаў ён для дзетак-малалетак казкі і апавяданні пра родную прыроду, яе непаўторная прыгажосць ў яго замалёўках і кароткіх гісторыйках зачароўвае і дарослых. А аматары дэтэктываў могуць дапамагаць міліцыі раскручваць клубок крыміналу ў яго вострасюжэтных аповесцях.

Для большага азнаямлення з творчасцю земляка, першага красавіка, ў сельскую бібліятэку-клуб в.Турэц-Баяры былі запрошаны дзеці са школьнага аздараўленчага лагера на гульню “Поле цудаў”. Увагай малых адразу ж завалодала кніжная выстава ў чамадане “Любіць родную зямлю…”, і вельмі прыемна было бачыць шчаслівыя твары дзяцей, калі яны пазнавалі прачытаныя ўжо кнігі Янкі Галубовіча.

Пытанні для першых тураў гульні па творах Івана Іванавіча былі такія: а) якая птушка ў казцы шукала па лесе сваіх дзетак, ды так і не знайшла? (зязюля); б) які дзікі драпежны звер залез у лазню ў адным з апавяданняў? (рысь);  в) які лясны звярок у казцы “Лясная лекарка” быў доктарам? (вавёрка). І дзеці – малайчынкі, вельмі хутка ўсё ўгадалі, нягледзячы на шматлікія пераходы ходу і банкроты! А разгадаць фінальнае пытанне: якое імя было ў вожычка ў апавяданні “Як непаседа Пракоп заблудзіўся”?  перашкодзіў сектар “прыз” на барабане – хто ж устаіць супраць такой спакусы! Таму да супергульні з пытаннем: што дзед Ігнась называў жывым барометрам у аднайменным апавяданні (прыроду) – малыя так і не дайшлі. Аднак сувеніры і салодкія прызы іх суцешылі. Гульня ёсць гульня, такія ў яе правілы.

Ад студзеня да студзеня

29 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Лебедзева прайшла літаратурна-забаўляльная праграма па творчасці Янкі Галубовіча “Ад студзеня да студзеня”. Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, зрабіла агляд яго твораў.

Затым пачалаля гульнёвая частка. Дзеці разгадвалі крыжаванку па творчасці Я.Галубовіча з 13 пытанняў. Для таго, каб разгадаць

крыжаванку трэба было прачытаць 13 апавяданняў аўтара пра прыроду. Паколькі апавяданні невялікія, дзеці чыталі іх па чарзе ўслых, знаходзілі правільныя адказы і запаўнялі крыжаванку.

«Хто рукавічку згубіў?»

18 сакавіка 2023 года, у шосты школьны дзень, вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №4» прынялі ўдзел у літаратурным квэсце, прысвечаным маладзечанскаму пісьменніку Янку Галубовічу «Хто рукавічку згубіў?». Аўтар апавяданняў і казак любіў назіраць за жывёламі, дрэвамі і кветкамі і ўдала апісываў усё тое, што заўважаў. Удзельнікі гульні «прайшлі па слядах звяроў» з твораў Янкі Галубовіча і даведаліся «Хто рукавічку згубіў». Дапамог у гэтым добры павучок. Ён сплёў павуцінку і расцягнуў яе па ўсёй сцяжынцы.

Мой зямляк – мой гонар

12 лютага 2023 г. у гарадской бібліятэцы-філіяле №7 адбыўся літаратурны ваяж да 81-годдзя беларускага пісьменніка Янкі Галубовіча – “Мой зямляк – мой гонар”.

Янка Галубовіч добра вядомы чытачам бібліятэкі як пісьменнік, празаік, публіцыст. Яго творы адрасаваны як для дарослых, так і для дзяцей. Пісьменнік вызначаецца сваім адметным стылем, манерай пісьма, тэмай, прыгожай, сакавітай, з мясцовымі асаблівасцямі беларускай мовай. 

Напачатку мерапрыемства ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай “Мой зямляк- мой гонар”. На ёй былі прадстаўлены кнігі для дзяцей. Самыя вядомыя: “Дзівосы роднай прыроды”, ”Зязюля дзетак шукала”, “Янотавыя абяцанкі” і шмат іншых. Сярод іх знаходзілася і кніга з аўтографам самога аўтара.

Затым бібліятэкар Каток Т.У. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй Я.Галубовіча, расказала пра жыццёвы і творчы шлях. Удзельнікі ўважліва слухалі агляд самых цікавых твораў – пра непаўторныя

краявіды роднай Бацькаўшчыны, пра хараство роднай прыроды і пра тое, што трэба зрабіць, каб яно праз гады і стагоддзі цешыла і радавала душу і вока чалавека.

 Напрыканцы літаратурнага ваяжа слухачы падзяліліся сваімі водгукамі аб прачытаных казках, апавяданнях, абразках пісьменніка, а таксама аб сваіх адносінах да творчасці нашага знакамітага земляка.

Падарожжа ў свет прыроды

11 студзеня ў гарадской бібліятэцы-філіяле №2 для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Маладзечна” прайшоў літаратурны куфэрак па творах нашага земляка, пісьменніка, празаіка, публіцыста Я. Галубовіча “Падарожжа ў свет прыроды”. На мерапрыемства быў запрошаны Міхась Міхасевіч Казлоўскі – пісьменнік, краязнаўца і добры сябра Янкі Галубовіча.

Міхась Казлоўскі пазнаёміў школьнікаў з біяграфіяй Я. Галубовіча, распавёў пра яго жыццёвы і творчы шлях. Прадставіў увазе ўдзельнікаў кнігі Я.Галубовіча, у якіх шмат апавяданняў пра

прыгожыя і непаўторныя краявіды роднай Бацькаўшчыны. Творы Янкі Галубовіча вучаць любіць і берагчы прыроду, а таксама спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці ў дзяцей. Займальныя і цікавыя казкі пісьменніка вучаць маленькіх

чытачоў дабру і сяброўству.

Мерапрыемства суправаджалася праглядам прэзентацыі пра жыццё і дзейнасць Янкі Галубовіча. Затым школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне па творах пісьменніка і задавалі свае пытанні.

Пісьменнік дабрыні і шчырасці

 24 лістапада ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшоў вечар-партрэт “Пісьменнік дабрыні і шчырасці”, прысвечаны маладзечанскаму пісьменніку, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Івану Іванавічу Галубовічу (Янку Галубовічу). 

Творы гэтага пісьменніка для дзяцей знаёмяць маленькіх чытачоў са звярамі і птушкамі, якія жывуць у нашых лясах, заклікаюць беражліва адносіцца да прыроды, вучаць дабрыні і сяброўству, без якіх нельга пражыць на свеце.

Дэградацыя чалавека як асобы, страта маральных прынцыпаў і ідэалаў, адсутнасць самапавагі і гонару, крывадушша, хлусня, ашуканства і як вынік усяго гэтага – поўная абыякавасць да будучыні сваей зямлі – становяцца галоўнымі праблемамі яго кніг

і роздумаў для дарослых.

Янка Галубовіч аўтар зборнікаў прозы “Пастарайся стаць чалавекам”, “Зязюля дзетак шукала”, “Чаму мядзведзь бярозавіка не любіць”, “Ад студзеня да студзеня”, “Янотавы абяцанкі” і інш. Творы Івана Галубовіча былі надрукаваны ў 26 калектыўных зборніках. Аб іх вартасці сведчыць той факт, што ўрыўкі з многіх яго твораў уключаны ў школьныя падручнікі па беларускай мове для 2, 3, 4 класаў – па іх дзеці вывучаюць родную мову. Змешчаны яны і ў “Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы”.

Вёў імпрэзу пісьменнік, краязнаўца, супрацоўнік бібліятэкі Міхась Казлоўскі. Успомніць пісьменніка добрым словам прыйшлі паэты і пісьменнікі, члены СПБ Аляксандр Хазянін, Ала Клемянок, Тамара Бярэзіна, Марыя Шабанец. На мерапрыемстве прысутнічала жонка пісьменніка Яўгенія

Уладзіміраўна. Прысутныя, сярод якіх былі і навучэнцы філіяла “Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж” УА РІПА, з увагай слухалі выступоўцаў, іх успаміны аб сустрэчах з Янкам Галубовічам, цікавыя факты з яго жыцця, агляд яго творчасці, а таксама песні і вершы саміх выступоўцаў. Аздобіў вечарыну сваім выступленнем Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Крынічанька” ЦКС.

Дзівосы прыроды Янкі Галубовіча

 20 кастрычніка 2022 года  ў сельскай бібліятэцы в. Краснае для вучняў 5 “А” класа ДУА “Красненская сярэднняя школа” прайшла літаратурная гасцёўня “Дзівосы прыроды Янкі Галубовіча”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. 

Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і творчасці нашага таленавітага земляка. На працягу ўсяго мерапрыемства зачытваліся ўрыўкі з розных кніг Янкі Галубовіча: “Зязюля дзетак шукала”, “Янотавы абяцанкі”, “Чаму мядзьведзь бярозавіка не любіць?” і інш. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел у разгадванні крыжаванкі “Прырода і жывёлы”, загадак пра жывёл і птушак нашага краю, а таксама ў выконванні заданняў пра народныя прыкметы. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава “Пісьменнік дабрыні і вечасці”.

“Янка Галубовіч: вядомы і невядомы”

18 кастрычніка 2022 года ў сельскай бібліятэцы-філіяле п.Чысць прайшоў літаратурна-пазнавальны круіз, прысвечаны Я. Галубовічу “Янка Галубовіч: вядомы і невядомы”. У ходзе мерапрыемства адбылося знаёмства з выстаўкай твораў пісьменніка, бібліятэкар расказала дзецям аб жыцці і творчасці Янкі Галубовіча, а затым прысутныя адказалі на пытанні віктарыны “Хто рукавічку згубіў?” Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы і закладкі.

«Па лясных сцяжынках разам з Янкам Галубовічам»

26 верасня 2022 года выхаванцы Дзяржаўнай установы адукацыі «Дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці №19 г.Маладзечна» прынялі ўдзел у казачным падарожжы. І для дзяцей адразу пачаліся выпрабаванні. Злосны звярок зачараваў лясных жыхароў, якія жывуць у кнігах дзіцячага пісьменніка Янкі Галубовіча. Выратаваць іх можна было толькі выканаўшы ўсе заданні. Дзеці не спалохаліся цяжкасцей і абяцалі выратаваць усіх. Удзельнікам прыходзілася разгадваць загадкі, маляваць, быць уважлівымі, спрытнымі і хуткімі. Усіх дзяцей аб’яднала адна добрая мэта, і яны паказалі, што могуць быць дружнымі і згуртаванымі. Усе вельмі стараліся і хутка справіліся з заданнямі літаратурнага квэста «Па лясных сцяжынках разам з Янкам Галубовічам».