Аксельрод Меер

размещено в: Знаменитые люди | 0

Аксельрод Меер Меер Аксельрод (15.06.1902 – 1970), мастак. Нарадзіўся ў Маладзечне ў яўрэйскай мяшчанскай сям’і. Яго бацькі займаліся саматужным промыслам і дробным гандлем. У 1918 г. сям’я перабралася ў Мінск, дзе Меер Аксельрод наведваў мастацкую студыю, а летам 1919 г. добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную армію. Служыў чарцёжнікам ва Упраўленні Чырвонай арміі Заходняга фронту. У 1921 г. удзельнічае ў мастацкай выставе, а потым становіцца студэнтам ВХУТЕМАС (Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні, створаныя на аснове Строганаўскага вучылішча і Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства). Пасля заканчэння вучобы, Меер Аксельрод застаецца выкладаць малюнак на графічным факультэце. Шмат падарожнічае. Займаецца аздабленнем кніг расійскіх аўтараў у Маскве, супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным выдавецтвам, дзе ілюструе кнігі беларускіх і яўрэйскіх пісьменнікаў. У час вайны Меер Аксельрод жыў у Маскве, потым у Алма-Аце, дзе па запрашэнні рэжысёра Сяргея Эйзенштэйна ў якасці мастака ўдзельнічаў у здымках фільма “Іван Грозны”. У 1944 г. вяртаецца ў Маскву. Працуе мастаком-ілюстратарам у маскоўскіх выдавецтвах.Памёр і пахаваны ў Маскве.
Літ.: Казлоўскі М. Пра кніжнікаў і кнігі: нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына. Мн., 2010.

Оставить ответ