Марціноўскі Антон

размещено в: Знаменитые люди | 0

Антон Марціноўскі (10.07.1781 – 03.01.1855), выдавец, публіцыст. Нарадзіўся ў мястэчку Радашковічы. Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт (1807). Адзін з арганізатараў і актыўных членаў Віленскага друкарскага таварыства, а таксама літаратурна-грамадскага таварыства шубраўцаў. У 1816 – 22 гг. быў рэдактарам сатырычнага часопіса шубраўцаў “Вулічныя навіны”, а потым газеты “Літоўскі веснік”, а ў 1819 – 30 гг. – першага на Беларусі і Літве навукова-літаратурнага часопіса “Віленскі дзённік”. У 1817 г. заснаваў ў Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 назваў кніг па розных галінах ведаў.
Аўтар прац па педагогіцы, антыпрыгонніцкай сатыры “Машына для біцця хлопцаў” (пад псеўд. Патэлё, 1817), мемуараў.
Літ.: Каханоўскі Г. Повязь часоў. Мн., 1985.

Оставить ответ