Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ
Нарадзілася 27 красавіка 1989 года ў г. Маладзечна. Выдатна скончыла сярэднюю школу і політэхнічны ліцей. Першыя вершы і празаічныя замалёўкі пачала пісаць у 12 гадоў. Аўтар фэнтэзі і фантастыкі, вершаў, песень, вершаваных перакладаў. Першы аўтарскі зборнік вершаў на беларускай мове выпушчаны ў 2016 годзе пад прозвішчам Бельская. У 2019 і 2022 гадах сумесна з пецярбургскім паэтам Глебам Пудавым выдадзены дуэтныя зборнікі вершаў і апавяданняў. У 2023 годзе выйшла кніга «Пасланцы Цмока» – фольк-фэнтэзі па матывах беларускага бестыярыя. Мова твораў: беларуская, руская. Жанр: фэнтэзі, фантастыка, філасофская лірыка.
Публікацыі ў зборніках:
– «Агмень» (2010)
– «Время Жить» (2013, 2015, 2016).
– «Букет для друга» (2017).
– «Слова Купалы да творчасці кліча» (2015, 2017).
– «Берега дружбы» (2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021).
– «Абярэг» (2021).
2005 – уступіла ў літаратурнае аб’яднанне «Агмень» Маладзечанскага ДК.
2008 – 2 месца на гарадскім конкурсе «Голоса малой Родины» у намінацыі «Паэзія».
2012 – 2-е месца у намінацыі «Паэзія» фестываля «Время Жить».
2016 – дэбютны аўтарскі зборнік вершаў на беларускай мовее «Таямніца» (пад прозвішчам Бельская).
2018 – Гран-пры фестываля паэтычных перакладаў «Берега Дружбы». 2-е месца ў конкурсе апавяданняў рэспубліканскай газеты «Звязда». Апавяданне «Браты» надрукавана ў часопісе «Маладосць». Уступіла ў літаратурнае аб’яднанне «Купалінка» пры «Маладзечанскай газеце». Прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
2019 – дуэтны зборнік вершаў і апавяданняў «Эхо» (сааўтар – Глеб Пудаў).
2020 – выйшла з Саюза пісьменнікаў Беларусі. Публікацыя вершаў у часопісе «Маладосць», апавяданняў «Сведка» і «Пераход» у часопісе «Полымя», вершаваных перакладаў у кнізе Глеба Пудава «Поют переспелые травы».
2021 – дыпламант бардаўскага фестываля «Зелёны Гран-пры» у намінацыях «Аўтар песні» і «Паэт».
2022 – дуэтны зборнік дарожных вершаў і апавяданняў «Паутина» (сааўтар – Глеб Пудаў). У часопісе «Маладосць» надрукавана казачная повесць «Пасланцы Цмока».
2023 – кніга «Пасланцы Цмока» (фольк-фэнтэзі). Дыплом бардаўскага фестываля «Зялёнка анлайн» у намінацыі «Аўтар» (песня «Куды»).
Бельская, М. Р. Таямніца / Марыя Бельская ; пад рэд. Р.Ю. Малахоўскага. – Мн. : Харвест, 2016. – 63 с. (Маладая паэзія Беларусі) Першы зборнік паэзіі падобны да асабістага дзённіка, дзе старонкі запаўняюцца не чарніламі, але самаадчуваннем, болем, верай, падзякай, надзеяй і, нарэшце, любоўю. Кожны радок мае сваю гісторыю, кожнае слова – частка жывой асобы. Другую частку кніжкі складае паэма «Цэнтр Сусвету» – паэтычны помнік свету беларускай вёскі. У арыгінале паэма мела назву «Страчаная Краіна». Гэта сумны, але поўны шчырай любові ўспамін аб часах, калі сонца свяціла ярчэй, а да раю было паўтары гадзіны на цягніку
| |
Пудов, Г. , Шебанец, М. Эхо : отголоски двух миров (дуэтный сборник стихов и рассказов) / Глеб Пудов, Мария Шебанец – Мн. : Медисонт, 2019. – 100 с. Перед вами диалог двух авторов — российского и белорусского. Стихи и рассказы писателей разной национальности, возраста и пола будто сами собой складываются в пары-отголоски. В соединивших их невидимых нитях – единство родственных культур, общее миропонимание и ценности, которые выше всех пределов. | |
Пудов, Г. , Шебанец, М. Паутина : дуэтный сборник дорожных стихов и рассказов / Глеб Пудов, Мария Шебанец. – Издательство: Ridero, 2022. – 116 с. Знакомый мир время от времени рушится. Поэтому так важно вовремя сохранить его осколки в памяти. Пусть не существует клея, который соединил бы их и вернул былое. Но даже едва связанные, дрожащие в ненадёжной паутине слов, эти частицы городов и стран – драгоценны. | |
Шабанец, М. Р. Пасланцы Цмока (фольк-фэнтэзі). / Марыя Шабанец . – Мн. : Мастацкая літаратура, 2023. – 256 с. Невядомая Хвароба знішчае толькі людзей – і гэта кепскія весткі для Дрыгвянага княства. Каб спыніць Хваробу і не даць распачацца вайне, у Курганнае княства ідуць сын млынара, знічка, дабрахожы, хіхітун і князёўна. За спіной яны пакідаюць Цмока, у палацы якога лютуе Хвароба. Пасланцоў чакае сустрэча з ворагам і выпрабаванне палонам, Хваробай і адчаем. Але калі кожны пераможа свае жахі, у абодвух княстваў ёсць надзея. |
Перейти на страницу ПИСАТЕЛИ-ЗЕМЛЯКИ