Багдановіч Максім

размещено в: Знаменитые люди | 0

Maksіm BagdanovіchМаксім Багдановіч (09.12.1891 – 25.05.1917), класік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачага. У 1892г. сям’я пераехала ў Гродна, а ў 1896 г. – у Ніжні Ноўгарад. Жыў і вучыўся ў гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Супрацоўнічаў з рэдакцыяй “Нашай Нівы”, іншымі перыядычнымі выданнямі, як беларускімі, так і ўкраінскімі, расійскімі. Па запрашэнні сяброў летам 1911 г. наведаў Беларусь. Жыў у Вільні, а потым у Ракуцёўшчыне Маладзечанскага раёна, дзе стварыў цыклы вершаў “Старая Беларусь” і “Места”. У 1916 г. скончыў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй і прыехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі, супрацоўнічаў з беларускімі арганізацыямі. У канцы лютага 1917 г. выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе памёр і пахаваны.
Першы друкаваны твор – алегарычная казка “Музыка” (“Наша Ніва”, 1907 г., № 24). Аўтар зборніка вершаў “Вянок”, які выйшаў у 1913 г. у Вільні.
Літ.: Замоцін І. М.А.Багдановіч: Крытычна-біяграфічны нарыс // Узвышша. 1927., № 2,3,5; Каханоўскі Г. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю… Мн., 1991.

Оставить ответ