Іван Міцько Іван Міцько (01.06.1932 – 19.06. 2002), праваслаўны святар, паэт. Нарадзіўся ў в. Маркава Маладзечанскага раёна. Скончыў сямігодку ў Беніцы і сярэднюю школу ў Лебедзеве. За ўдзел у падпольнай маладзёжнай патрыятычнай арганізацыі быў арыштаваны і высланы за межы Беларусі. У 1956 годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну. Вучыўся ў Мінскай і Ленінградскай духоўнай семінарыі. Служыў святаром на Маладзечаншчыне, у Свята-Пакроўскай царкве ў Маладзечне. Памёр у Маладзечне і пахаваны ля храма, дзе служыў.
Пісаў вершы, паэмы, некаторыя з якіх змяшчаліся на старонках рэспубліканскага і мясцовага перыядычнага друку.
Літ.: Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, драматургія / уклад М.Казлоўскага. Мн., 2005.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.