Мікола Капыловіч (10.07.1937 – 24.02.2000), пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Астражанка Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую сярэднюю школу і філфак БДУ. На апошнім курсе ўніверсітэта сумяшчаў працу рэдактара Беларускага радыё з вучобай. Працаваў настаўнікам на Ашмяншчыне, сакратаром у газеце “Звязда”, у выдавецтве “Беларусь”, а потым “Мастацкая літаратура”. З 1983 года жыў у Маладзечне. Пахаваны на могілках у Лазаўцы.
У друку выступаў з 1960 года. Пісаў пад уласным прозвішчам і псеўданімамі Мікола Астражанскі, Мікола Капыл, Мікола Корч ды іншымі. Аўтар зборнікаў прозы “Скрозь жывуць людзі” (1968), “Засада” (1979), “Дні ціхай восені” (1981) ды інш. У Маладзечне ім была напісана кніга “Чужы сваяк”, цыкл папулярных апавяданняў-замалёвак “Запіскі начнога мэра”, раман пра цяперашні час.
Літ.: Беларускія пісьменнікі (1917 – 1990): Даведнік / Склад. А.К.Гарадзіцкі. Мн., 1994.
Оставить ответ
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.