Мікола Абрамчык

размещено в: Знаменитые люди | 0

Мікола Абрамчык (16.08.1903 – 29.05.1970), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст педагог. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў в. Сычавічы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Займаў пасаду старшыні Вілейскага павета ад урада БНР. Скончыў Беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1921) і Радашковіцкую беларускую гімназію імя Ф.Скарыны. У верасні 1924 г. нелегальна перайшоў мяжу і апынуўся ў Чэхаславакіі. Вучыўся ў Пражскім палітэхнічным інстытуце, належаў да беларускага студэнцкай арганізацыі, Крывіцкага (беларускага) навуковага таварыства імя Ф.Скарыны. Пасля заканчэння вучобы перабраўся ў Францыю, дзе стварыў “Хаўрус беларускіх работнікаў”, выдаваў часопіс “Рэха”. З 1940 г. у Берліне. Кіраваў Беларускім камітэтам самапомачы, нейкі час рэдагаваў газету “Раніца”. З 1947 г. прэзідэнт Рады БНР. Памёр і пахаваны ў Парыжы.
Аўтар шматлікіх публікацыяў у беларускім замежным перыядычным друку.
Літ.: Сачанка Б. Беларуская эміграцыя: Факты і меркаванні. Мн., 1991; Сняцца сны аб Беларусі: Літаратурна-крытычныя артыкулы, інтэрв’ю. Мн., 1990.

Оставить ответ